Категория
История
Тип
реферат
Страницы
11 стр.
Дата
13.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
203495.zip — 17.1 kb
  • kurs-na-ndustryjalzacyju-asablvasc-jae-pravjadzennja-bssr_203495_1.doc — 61 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Беларускi дзяржа ў ны унiверсiтэт

Гістарычны факультэт

Кафедра г i сторы i Беларус i старажытнага часу i сярэдн i х вякоў

 

Рэферат
па тэма: Курс на індустрыялізацыю. Асаблівасці яе правядзення ў БССР


Выканаў:

Студэнт
5 курса 1 групы

Левин
Г.

Мiнск, 2006


Лічыцца, што аднаўлене народнай
гаспадаркі да пачатку 1926 г. у асноўным завяршылася. Аднак дасягнуты даваенны
ўзровень вытворчасці не мог задаволіць патрэбы дзяржавы. СССР па аб’ёму
прамысловай прадукцыі на душу насельніцтва ў 5–6 разоў адставаў ад развітых
капіталістычных краін. Яшчэ горшым было становішча ў Беларусі. Яна па-ранейшаму
заставалася слабаразвітай у прамысловых адносінах рэспублікай. Займаючы 0,6 %
тэрыторыі (3,4 % насельніцтва) СССР, Беларусь давала ўсяго 1,6 % прамысловай
прадукцыі краіны. Доля прамысловай прадукцыі ва ўсёй народнай гаспадарцы
рэспублікі складала толькі 23,5 % (у СССР – 39,1 %). Не адбылося значных змен і
ў структуры прамысловасці. Аснову яе складалі харчовая, дрэваапрацоўчая,
папяровая, гарбарная галіны, на долю якіх прыпадала асноўная частка агульнага
аб’ёму валавой прадукцыі. Прамысловасць Беларусі па-ранейшаму заставалася
дробнай і кустарнай. Індустрыялізацыя ў Беларусі
праходзіла як састаўная частка адзінага працэсу індустрыялізацыі ўсяго Савецкага
Саюза. Галоўнай мэтай індустрыялі-зацыі было пераўтварэнне СССР у эканамічна
незалежную дзяржаву, якая вырабляла ўсе неабходныя тавары, у першую чаргу
сродкі вытворчасці. У развіцці працэсаў індустрыялізацыі ў Беларусі меліся і
свае асаблівасці, і свае цяжкасці, іншымі былі тут тэрміны і тэмпы.



Ваше мнение



CAPTCHA