Категория
История
Тип
реферат
Страницы
65 стр.
Дата
11.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
193823.zip — 95.36 kb
  • zaxodnjaja-belarus-pad-akupacyjaj-polshchy_193823_1.doc — 336 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Заходняя Беларусь пад акупацыяй Польшчы

Заходняя Беларусь была падзелена польскім урадам на ваяводзтвы:
Віленскае, Наваградзкае, Беластоцкае і Палескае, як звычайныя адміністрацыйныя адзінкі
Польшчы. Польскі ўрад не прызнаваў беларусаў за асобны народ, лічыў Заходнюю Беларусь
адвечнай польскай зямлёй і распачаў антыбеларускую палітыку ўва ўсіх галінах: палітычнай,
культурнай і эканамічнай. На рэлігійныя дачыненьні была зьвернена асаблівая ўвага
ўраду. "Рымска-каталіцкае веравызнаньне, - паводля польскай канстытуцыі - будучы
веравызнаньнем пераважаючай часткі насельніцтва, займае ў дзяржаве пяршынствуючае
палажэньне сярод іншых роўнапраўных веравызнаньняў". Належыць адцеміць, што
каталіцкая царква на Беларусі мела нацыянальна польскі характар.

Дачыненьні польскіх дзяржаўных дзейнікаў да праваслаўнай царквы,
якую яны атрымалі па Расеі на Заходняй Беларусі і Украіне, мелі характар талеранцыі,
якая фактычна вылівалася ў форму дыскрымінацыі і варожасьці.

Каб мець разьвязаныя рукі пры полёнізацыйнай акцыі адносна праваслаўнай
царквы, адносіны дзяржавы да праваслаўнай царквы ў Польшчы ня былі ўрэгуляваны законам
праз увесь час існаваньня Польшчы. У гэтай справе былі выдадзеныя 16 лютага 1922 г. за подпісам тагачаснага Міністра Асьветы і Веравызнаньняў А. Поніковского, і агалошаныя ў Манітары
Польскім № 38, гдзе друкуюцца распараджэньні і рэклямы, а не ў Дзёньніку Законаў
Рэчыпаспалітай Польскай, „Тымчасовыя прадпісаньні аб адносінах ураду да „Праваслаўнай
Царквы ў Польшчы", для пераходнага часу да пары прыняцьця закону нармуючага
адносіны Польскай Дзяржавы да Праваслаўнай Царквы, згодна з вымаганьнем арт.115
Канстытуцыі з 17 сакавіка 1921 г. "



Ваше мнение



CAPTCHA