Категория
История
Тип
реферат
Страницы
28 стр.
Дата
09.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
183539.zip — 47.24 kb
  • razvccjo-feadalnaj-gaspadark-na-belarus-x-xv-stagoddzja_183539_1.doc — 162.5 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Развіццё феадальнай гаспадаркі на Беларусі ў ХІІІ - ХVІІ стагоддзяў

 

Значэнне ўтварэння Вялікага княства Літоўскага для эканамічнага
развіцця Беларусі

Дзяржаваўтваральныя працэсы на беларускіх землях
у сярэдзіне XIII - XIV ст., звязаны з Вялікім княствам Літоўскім з цэнтрам у Навагародку.
Як сведчаць археалагічныя даследаванні, у XII - XIII стст. Навагародская зямля дасягнула
значнага эканамічнага і культурнага развіцця, а сам Навагародак стаў багатым горадам.
Прычыны ўзмацнення Наваградка:

ўрадлівыя землі;

развітое рамяство - вядучая галіна - апрацоўка
каляровых і каштоўных металаў, выплаўка і апрацоўка жалеза;

шырокія знешнія сувязі - гандаль з Полацкам, паўднёва-рускімі
гарадамі, Прыбалтыкай, Польшчай, Візантыяй, Блізкім Усходам;

адносная бяспека зямель - тут ратаваліся ад заваёўнікаў
бежанцы, што ўзмацняла прадукцыйныя сілы зямлі.

У XIII ст. Полацкае княства пазбаўляецца выхаду
ў Балтыйскае мора і страчвае сваю магутнасць. Наваградская зямля разам з суседнімі
літоўскімі стала ядром фарміравання новай дзяржавы, а Навагародак - яго сталіцай.
Пры Гедыміне (княжыў у 1316 - 1341 гг.) завяршылася аб'яднанне тэрыторыі Беларусі
ў складзе Вялікага княства Літоўскага. У 1323 г. ен перанёс сталіцу дзяржавы ў Вільню. Славяне займалі ў дзяржаве 9/10 тэрыторыі і складалі 8/10 насельніцтва, на
старабеларускай мове вялося дзяржаўнае справаводства. Балцкія тэрыторыі складалі
ў гэтай дзяржаве толькі 1/12 часткі, а насельніцтва прыкладна 10%.

Сын Гедыміна вялікі князь Альгерд (княжыў у 1341
- 1377 гг.) у 1362 г. перамог татараў у бітве на Сініх водах і далучыў да Вялікага
княства Кіеўшчыну, Валынь, Падолле. На ўсходзе Альгерд пашырыў свае ўладанні да
Мажайска і Каломны. Гэты працэс суправаджаўся эканамічным ўздымам дзяржавы.



Ваше мнение



CAPTCHA