Категория
История
Тип
курсовая работа
Страницы
28 стр.
Дата
08.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
179335.zip — 56.52 kb
  • satyrychnyja-vydann-peryjadu-vjalkaj-ajchynnaj-vajny_179335_1.doc — 181.5 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

ІНСТЫТУТ ЖУРНАЛІСТЫКІ

ФАКУЛЬТЭТ ЖУРНАЛІСТЫКІ

Кафедра гісторыі журналістыкі

 

Курсавая работа

" Сатырычныя выданні перыяду Вялікай Айчыннай
вайны
"

студэнта 3 курса,

дзённага аддзялення,
4 групы

Бруя Аляксея
Уладзіміравіча

Навуковы кіраўнік:

доктар гістарычных
навук,

прафесар Слука А.Г.

Мінск 2009


Змест

Уводзіны

Глава 1.
Сатыра ў гады Вялікай Айчыннай вайны: сутнасць і агульныя звесткі

Глава 2.
Асноўныя сатырычныя выданні

2.1
"Раздавім фашысцкую гадзіну"

2.2
"Партызанская дубінка","Партызанскае жыгала" і іншыя сатырычныя выданні

Заключэнне

Спіс
выкарыстанай літаратуры


Уводзіны

Вялікая Айчынная вайна стала адной з самых адметных падзей як для сусветнай
гісторыі, так і, у прыватнасці, для нашай Бацькаўшчыны, пакінуўшы свой след і ў
эканамічнай сферы жыцця, і ў грамадскай, і ў палітычнай. Кожны трэці беларус загінуў
падчас той разбуральнай вайны, многія тысячы засталіся інвалідамі, без даху над
галавой альбо згубілі ў 1941 - 1945 гг. сваіх родных і блізкіх, таму тэма Вялікай
Айчыннай заўжды хвалявала і працягвае хваляваць нас нават зараз, на пачатку ХХІ
стагоддзя, праз сем дзесяткаў год, калі ўсё менш і менш застаецца жывых сведкаў
тых жахлівых часоў, якім мы абавязаны сёння ўсім, што маем.

Але разам з тым з'яўляюцца тэндэнцыі перагляду гісторыі, змоўчвання многіх
фактаў, містыфікацыі і нават цэлыя працы, прысвечаныя альтэрнатыўнаму пункту гледжання
на гісторыю. Сярэднестатыстычны чалавек, для якога адзінай крыніцый інфармацыі з'яўляюцца
сёння СМІ і інтэрнэт, стаіць на ідэалагічным перапуцці, не заўсёды разумеючы, які
бок прыняць, каго слухаць, да чыіх довадаў адносіцца з усёй сур'ёзнасцю, а да чыіх
- з недаверам і пагардай. Адзінае выйсце для такога чалавека - звярнуцца да першакрыніц,
да афіцыйных дакументаў таго часу, каб самому пераканацца ў тых ці іншых фактах,
а не праз другія, пятыя "рукі". Існуе меркаванне, нібыта гісторыю робяць
тыя, хто пра яе піша. Але час летапісцаў ужо адыйшоў у мінулае, мы ж жывем (і не
трэба забываць пра гэта) у сучаснасці, у эпоху дакументаў і тысячатомных архіваў,
калі ёсць магчымасць даведацца праўду ад сведкаў падзеі, ад шматлікіх сведкаў, не
скаваных ідэалагічнымі ці палітычнымі путамі страху і боязі пакарання за лішняе
слова. Аб'ектыўнасць вызначаецца колькасцю пачутых меркаванняў. Таму зварот да тагачасных
дакументаў - гэта заўжды крок у накірунку да гістарычнай праўды.



Ваше мнение



CAPTCHA