Категория
Журналистика
Тип
реферат
Страницы
30 стр.
Дата
08.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
176597.zip — 29.98 kb
  • transfarmacyja-nfarmacyjnaj-prastory-vengry_176597_1.doc — 105.5 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРСIТЭТ

кафедра замежнай журналістыкі і літаратуры

РЭФЕРАТ

на тэму:

« ТРАНСФАРМАЦЫЯ ІНФАРМАЦЫЙНАЙ ПРАСТОРЫ ВЕНГРЫІ »

 

МИНСК,
2008


На пачатку перыяду
трансфармацыі ў Венгрыі, згодна каталогу перыядычнага друку, выдавалася 840
газет і часопісаў агульным тыражом 1 млрд экз. Друк знаходзіўся на дзяржаўнай датацыі.

Ацэньваючы
характар пераўтварэнняў венгерскіх СМІ, якія адбываліся ва ўзаемазалежасці з
кардынальнымі палітычнымі рэформамі, трэба мець на ўвазе, што ў Венгрыі, у
адрозненне ад суседзяў па рэгіёне, рэвалюцыйныя змены адбываліся не пад ціскам
народу «знізу», як у Румыніі або Чэхаславакіі, а «зверху». Палітычная
трансфармацыя была абумоўлена рэфармацыйнымі працэсамі ўнутры кіруючай
Венгерскай сацыялістычнай рабочай партыі (ВСРП). Яна пачалася ўлетку 1987 г. пасля адстаўкі Янаша Кадара з пасады Першага сакратара ЦК і да вясны 1990 г. адбывалася па ініцыятыве партыйнага кіраўніцтва. Адмова ў чэрвені 1988 г. ВСРП ад цэнтралізаванага кантролю над СМІ, ліквідацыя сектара прапаганды і агітацыі ЦК,
стварылі падстава для з'яўлення ў хуткім часе альтэрнатыўнай перыёдыкі. Летам 1989 г. ВСРП прыняла дактрыну палітычнага плюралізму. 7 кастрычніка 1989 г. пазачарговы надзвычайны з'езд партыі перайменаваў яе ў Венгерскую сацыялістычную партыю,
адмяніў прынцып дыктатуры пралетарыята і наладзіў дыялог за «Круглым сталом» з
прадстаўнікамі нефармальных аб'яднанняў. Вынікам пасяджэнняў «Круглага стала»
стала дамоўленасць пра паступовы пераход ад «дзяржаўнага» да «дэмакратычнага»
сацыялізму і правядзенне свабодных парламенцкіх выбараў.



Ваше мнение



CAPTCHA