Категория
Журналистика
Тип
реферат
Страницы
21 стр.
Дата
08.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
176302.zip — 22.58 kb
  • belaruskaja-zhurnalstyka-parjeformenny-peryjad-peryjad-stvarjennja-ruxa-arganzacy-partyj_176302_1.doc — 82 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Беларуская
журналістыка ў парэформенны перыяд і ў перыяд стварэння рухаў і арганізацыі
партый

 


Змест

 

1. Беларуская журналістыка
ў 60-70-я гады ХІХ стагоддзя

2. Друк народнікаў
Беларусі

3. Беларуская
журналістыка ў 80-90-я гады ХІХ стагоддзя

4. Друк Беларусі ў
канцы ХІХ-пачатку ХХ стагоддзя

Спіс выкарыстаных крыніц

 


1. Беларуская
журналістыка ў 60-70-я гады ХІХ стагоддзя

60-70-я гады ХІХ
стагоддзя былі напоўнены многімі важнымі гістарычнымі падзеямі. Першая
рэвалюцыйная сітуацыя ў Расіі (канец 50-пачатак 60-х гг.) прымусіла ўлады
выступіць з маніфестам 19 лютага 1861 года аб адмене прыгоннага права.
Маніфест, аднак, самую вострую, бадай, праблему – аграрную– вырашыць так і не
змог. Сяляне бунтавалі, а ўрад, каб уціхамірыць іх, прымяняў нават ваенную
сілу. Станоўчым у сялянскай рэформе 1861 г. было тое, што ў Расіі, у тым ліку і
на беларускіх землях, больш хутка пасалі развівацца капіталістычныя адносіны.
На арэну барацьбы з самаўладдзем ішло новае пакаленне
рэвалюцыянераў-разначынцаў. У пачатку 60-х гадоў узніула першая народніцкая
арганізацыя “Зямля і воля”, якая не была шматлікай і моцна ідэйна згуртаванай,
таму хутка распалася. У 1863 г. на Віцебшчыне яна надрукавала адзіны нумар
часопіса “Земля и воля”.

Прадстаўнікі
рэвалюцыйных і дэмакратычных арганізацый і рухаў шмат увагі ўдзялялі развіццю
перыядычнага друку. Так, выкладчык мінскай гімназіі Шумовіч паспрабаваў
арганізаваць незалежны штотыднёвік на беларускай мове “Друг народа”. На патрэбы
часопіса былі выдаткаваны нават сродкі – 6 тыс.руб. Але выданне свет так і не
ўбачыла. Тады выдзеленыя сродкі прадстаўнікі мінскай інтэлігенцыі паспрабавалі
выкарыстаць для выдання яшчэ аднаго часопіса – “Русское чтение”, аднак і гэта
спроба аказалася няўдалай. У 1860 г. Акрэйц пры дапамозе М.Дабралюбава імкнуўся
выдаваць у Віцебску часопіс “Белорусский вестник”, а ў 1861 г. – В.Пюіці і І.Мяшчэрын
там жа – часопіс “Будильник”. Будучыя выдаўцы склалі надзвычай умераную
праграму часоптіса, але і яна не была прынята ў Камітэце па справах друку.
Улады, такім чынам, рабілі ўс магчымае, каб не дапусціць развіцця нават
рускамоўнага мясцовага прыватнага друку.



Ваше мнение



CAPTCHA