Категория
История
Тип
реферат
Страницы
30 стр.
Дата
07.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
175898.zip — 29.55 kb
  • sacyjalna-jekanamchnae-razvccjo-belarus-skladze-rasjskaj-mpery-drugoj-palove-xx-stagodzja_175898_1.doc — 109 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Сацыяльна-эканамічнае
развіццё Беларусі ў складзе Расійскай імперыі ў другой палове ХІХ


Змест

 

1. Скасаванне
прыгоннага права. Шляхі развіцця капіталістычных адносін

2. Прамысловы
пераварот на Беларусі і яго асаблівасці. Месца эканомікі Беларусі ў
агульнарасійскім рынку

3. Саслоўная
палітыка самадзяржаўя

4. Фарміраванне
пралетарыяту і буржуазіі. Узнікненне індустрыяльнага грамадства

Спіс выкарыстаных
крыніц


1. Скасаванне прыгоннага
права. Шляхі развіцця капіталістычных адносін

У ХІХ стагоддзі
патрэбу ў скасаванні прыгону ўсведамлялі не толькі прагрэсіўныя дваране і
разначынцы, але і самі расійскія манархі. Шэраг канкрэтных захадаў у гэтым
напрамку стаў магчымым з прыходам на трон Аляксандра II (1855-1881) – чалавека
еўрапейскай адукацыі і лiберальных поглядаў.

Па эканамічных і
палітычных меркаваннях створаны ў 1857 г. Сакрэтны камiтэт вырашыў распачаць пераўтварэнні з Заходняга краю. Па-першае, праведзеная тут iнвентарная
рэформа пэўным чынам падрыхтавала адпаведную глебу. Па-другое, пачатак рэформы
мог зменшыць уздзеянне польскага нацыянальна-вызваленчага руху на беларускiх
сялян. Гэтыя і іншыя акалічнасці Аляксандр ІІ абмяркоўваў з вiленскiм
генерал-губернатарам У. Назiмавым

Мясцовыя
памешчыкі праз праз створаныя ў лiстападзе 1857 г. з дазволу цара губернскiя камiтэты (20 чал.) уключыліся ў падрыхтоўку скасавання прыгону. Пры
гэтым Вiленскi, Гродзенскi, Ковенскi камiтэты выказалiся за вызваленне сялян
без зямлi. Там, дзе землi былi лепшымi i яны давалi большы прыбытак, памешчыкi
iмкнулiся захаваць іх за сабой. Калі царскія ўлады прызналі неабходным
вызваленне сялян менавiта з зямлёй, адразу ж узнiкла тэндэнцыя да згону сялян
на горшую зямлю, пераводу іх у стан дваровых, агароднікаў, кутнікаў.



Ваше мнение



CAPTCHA