Категория
История
Тип
реферат
Страницы
10 стр.
Дата
07.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
175535.zip — 14.8 kb
  • rassjalenne-slavjan-x-z-jalenne-na-tjerytory-belarus_175535_1.doc — 51 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Рассяленне
славян і іх з’яўленне на тэрыторыі Беларусі

Крызіс старажытнага грамадства, звязаны з разлажэннем
першабытнаабшчыннага ладу на тэрыторыі Беларусі, супаў па часе з засяленнем яе
славянамі. З'яўленне іх на тэрыторыі Беларусі было вынікам апошніх хваляў
вялікага перасялення народаў, якімі былі рух готаў (ІІ-ІІІ ст. н. э.), нашэсці
гунаў (IV ст. н. э.) і авараў (сярэдзіна VI ст. н. э.).

Пытанне паходжання славян вельмі складанае, заблытанае і пакуль
што далёкае да навуковага вырашэння. Прарадзімай славян называліся і называюцца
розныя мясцовасці: сярэдняе і ніжняе Падунайе і паўночнае Прычарнамор'е,
Паўночнае Прыкарпацце і нават Закаўказзе і Паўночны Іран. У апошні час найбольш
верагоднымі месцамі фарміравання славян указваюцца Вісла-Одэрскае міжрэчча і
паўднёвая частка лясной зоны Усходняй Еўропы, куды ўваходзіць і поўдзень
Беларусі. Цяжка аддаць перавагу якойнебудзь з гэтых гіпотэз. Усе яны маюць
права на існаванне. Але калі нават пагадзіцца з тым, што і на Беларусі была
прарадзіма славян, то і аўтары гэтай гіпотэзы прызнаюць, што ў канцы V пачатку VI ст. н. э. яны
адышлі адсюль за Дунай. Вось чаму можна лічыць, што масавы прыход славян на
Беларусь і іх канчатковае ўкараненне тут пачалося на рубяжы VI–VII ст. н. эры. Трэба
зазначыць, што славянскае засяленне Беларусі і іншых усходнеславянскіх зямель,
не было аднаразовай падзеяй. Яно адбывалася на працягу некалькіх стагоддзяў.

Доўгі час у навуцы існавала думка, што славяне ішлі на Беларусь
толькі з поўдня. Але яшчэ Я.Ф. Карскі адзначыў, што славянскае засяленне
Беларусі адбывалася таксама і з захаду. 3 поўдня, як лічыць М. Ермаловіч, на
тэрыторыю Беларусі прыйшлі дрыгавічы, дулебы, валыняне, драўляне, з захаду славяне,
крывічы, севяране, радзімічы. Тут праходзілі і скрыжоўваліся шматлікія славянскія
дарогі. Але такое прадстаўленне, на наш погляд, з'яўляецца памылковым, бо
застаецца адкрытым пытанне, чаму не аселі ўсходнеславянскія плямёны ў Заходняй
Беларусі, дзе ўмовы для жыцця людзей былі болыд спрыяльныя, чым там, куды
пайшлі далей славяне. Такое прадстаўленне аб шляхах рассялення славян не дае
адказу і на пытанне, як тут, у Заходняй Беларусі, ва ўмовах інтэнсіўнага руху
славян яшчэ доўгі час пражывалі балцкія плямёны, а славяне асвоілі гэтую
тэрыторыю толькі ў ХІ-ХІІ стст. Нам здаецца, што больш праўдападобным у гэтым
пытанні з'яўляецца пункт гледжання прафесара Э.М. Загарульскага, які
сцвярджае, што славянскія плямёны, пачаўшыя рух з Вісла-Одэрскага міжрэчча ў
паўднёваўсходнім напрамку (у лесастэпавыя раёны Украіны), былі адсечаны ад
асноўнай масы славянства германакельцкімі плямёнамі, якія рухаліся больш
энергічна ў гэтым жа напрамку. Адсечаную групу германакельты раскалолі на дзве
часткі. Адна з іх была выцеснена на Балканскі паўвостраў, дзе пазней з іх
сфарміравалася група паўднёваславянскіх плямён (сербы, харваты, баснійцы,
македонцы, чарнагорцы, славены і балгары). Другая частка славян пасялілася на
паўночным захадзе Украіны і ў паўднёвых раёнах Беларусі (у басейне ракі
Прыпяць). У VІ-VІІІ стст. яны адсюль нікуды не рухаліся. Тут яны сфарміраваліся
як усходняе славянства, тут сфарміравалася і народнасць русь, якая дала пазней
назву ўтварыўшайся славянскай дзяржаве Кіеўскай Русі .



Ваше мнение



CAPTCHA