Категория
История
Тип
реферат
Страницы
29 стр.
Дата
07.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
175260.zip — 28.25 kb
  • razvccjo-belarus-1950-1980-gg_175260_1.doc — 105.5 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Развіццё Беларусі ў 1950-1980 гг

 


План

1. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1950-1980-я гг

2. Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я гг. Спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі

3.
Прамысловасць Беларусі ў 60-я гг. Гаспадарчая рэформа і яе асноўныя вынікі

4.
Сельская гаспадарка Беларусі ў 60-80-я гады     

5.
Супярэчнасці развіцця прамысловасці, транспарце, сувязі ў 70-я – першай палове
80-х гг. Нарастанне крызісных з’яў

6.
Развіццё сацыяльнай сферы. Жыццёвый узровень беларусаў у 60-80-я гады

7.
Эканоміка БССР у другой палове 80-х гадоў, рэформы гаспадарчай сістэмы

Спіс
выкарыстаных крыніц


1. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1950-1980-я гг

Пасля перамогі ў Вялікай Айчынай вайне зноў у кіраўніцтве краінай
перамагла жорсткая таталітарная лінія, і спадзяванні шырокіх колаў насельніцтва
на дэмакратызацыю жыцця былі пахаваныя. Пачаліся новыя масавыя арышты,
расстрэлы, высылкі ў савецкія канцэнтрацыйныя лагеры. Любы чалавек, які трапіў
на акупіраваную тэрыторыю ў ваенны час, быў пад сумненнем. Ужо ў 1947 г. па
сцэнарыі 30-х гадоў былі праведзены новыя сфабрыкаваныя працэсы супраць
"нацыяналістычных" беларускіх арганізацый. Перамога ў вайне
выкарыстоўвалася як важны козыр для ўмацавання аўтарытэту партыі і яе правадыра
– Сталіна.

Тым не менш, моладзь актыўна стварала тайныя таварыствы, абменьвалася
думкамі. Тайнае таварыства “Чайка” існавала ў сярэднне-спецыяльных і
прафесійна-тэхнічных установах у Баранавічах, Брэсце, Жыровіцах. “Саюз
беларускіх патрыётаў” дзейнічаў у педвучылішчах Глыбокага і Пастаў, існавала
арганізацыя “Свободная Беларусь”. Гэтыя вучнёўскія гурткі не ставілі мэтай
здзяйсненне тэрарыстычных актаў ці захоп улады, проста ва ўмовах таталітарызму
вучні абменьваліся сваімі думкамі, марылі аб лепшых дэмакратычных часах.
Арганізацыі беларускай вучнёвай моладзі былі раскрыты на працягу вясны 1946 і ў
1947 годзе і адразу над іх ўдзельнікамі адбыліся трыбуналы.



Ваше мнение



CAPTCHA