Категория
История
Тип
курсовая работа
Страницы
42 стр.
Дата
07.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
174923.zip — 41.72 kb
  • feadalnyja-pavnnasc-sjaljan-drugoj-palovy-xvi-xvii-st_174923_1.doc — 151 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ

1. Гаспадарчае развіццё
беларускіх земляў у другой палове XVI – XVII ст.

1.1
Сялянская гаспадарка. Формы павіннасцяў

1.2
Валочная памера як асноўнае паняцце "Уставы на валокі"

1.3
Роля
аграрнай рэформы 1557 г. на далейшае становішча сялян

2. лёс беларускага селяніна у другой
палове XVI – XVII cт.

2.1
Канфлікт саслоўяў як вынік жорсткіх умоў жыцця беларуса

2.2
Адносіны пана і падданага

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Спіс выкарыстанай
літаратуры


 

УВОДЗІНЫ

Аснову
эканамічнага развіцця беларускіх зямель у другой палове XVI - першай палове
XVII ст. складала сельская гаспадарка, з якой былі цесна звязаны рамяство і
промыслы. Галоўнымі галінамі сельскай гаспадаркі таго часу з'яўляліся
земляробства і жывёлагадоўля.

Права
ўласнасці на зямлю ў феадальную эпоху манапольна належала класу феадалаў.
Буйнейшым феадалам была дзяржава, якая мела ва ўласнасці вялікія зямельныя
абшары. Значнай колькасцю фондаў так званых гаспадарскіх зямель валодаў вялікі
князь. Усё больш зямельных угоддзяў з рук манарха пападала ва ўласнасць шляхты.
У сярэдзіне XVI ст. колькасць шляхты, якая мела землі на Беларусі, складала
каля 162 тыс. чалавек (9 % усяго насельніцтва). Валодалі маёнткамі на
беларускіх землях царкоўныя ўстановы ды іерархіі.

Памятаем,
што ў XIV - першай палове XV ст. панская гаспадарка насіла натуральны характар,
задавальняючы неабходныя патрэбы землеўласнікаў. Але ўжо з другой паловы XV ст.
усё больш характэрным для гаспадарання становіцца паглыбленне грамадскага
падзелу працы. Самае яскравае сведчанне гэтага - хуткі рост колькасці гарадоў і
мястэчак - цэнтраў рамяства і гандлю. У сувязі з гэтым далейшае пашырэнне
атрымаў унутраны рынак, дзе збываліся прадукты сельскан гаспадаркі і купляліся
неабходныя рамесныя вырабы. Усё большыя прыбыткі даваў феадалам гандаль
збожжам. Каб павялічыць колькасць панскай ворнай зямлі, трэба было прымушаць сялян
працаваць на ёй. Гэта выклікала неабходнасць карэнным чынам перабудоўваць
панскую гаспадарку. На змену ранейшаму панскаму двару, гаспадарка якога
забяспечвала толькі унутраныя патрэбы землеўласніка, прыйшоў фальварак, які
арыентавауся галоўным чынам на рынак. Вытворчасць у такой гаспадарцы была
заснавана на працы не нявольнай чэлядзі, а селяніна-паншчынніка.



Ваше мнение



CAPTCHA