Категория
История
Тип
реферат
Страницы
21 стр.
Дата
07.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
174893.zip — 22.06 kb
  • feadalnaja-jekanomka-na-belarus-x-x-stagoddzjax_174893_1.doc — 81.5 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Феадальная
эканоміка на Беларусі ў ІХ – ХІІ стагоддзях

ЗМЕСТ

 

1. Асноўныя
рысы і перыядызацыя феадальнага спосабу вытворчасці

2. Гаспадарчае
развіццё княстваў, зямель і гарадоў на тэрыторыі Беларусі ў IX — першай палове
XIII ст.

2.1 Земляробства

2.2 Бортніцтва

2.3 Хатнія
промыслы

3. Эканамічныя
прычыны феадальнай раздробленасці

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

 


1. Асноўныя
рысы і перыядызацыя феадальнага спосабу вытворчасці

Тэрмін
"феадалізм" быў уведзены ў навуку ў XIX ст. Ен абазначаў адпаведны
эканамічны і грамадска-палітычны лад. Даследчыкі разглядалі феадальныя адносіны
як спалучэнне вярхоўнай і мясцовай улады з землеўладаннем, станаўленне
васальнай іерархіі. У выніку феадалізм можна вызначыць як грамадска-палітычны і
эканамічны лад, што характарызаваўся наступнымі прыкметамі:

- панаваннем
аграрнай вытворчасці;

- спалучэннем
права землеўладання з палітычнай уладай і васальнымі абавязкамі;

- панаваннем
іерархіі ваеннага саслоўя;

- асабістай
залежнасцю сялян ад гэтага саслоўя;

- натуральным
характарам гаспадаркі.

Пры феадалізме
такая галіна аграрнай вытворчасці як земляробства становіцца асноўным заняткам
большай часткі насельніцтва. З земляробствам звязаны жывёлагадоўля, што давала
цяглавую сілу і ўгнаенне для палёў, і падсобныя промыслы ці выраб прылад працы.
Адначасова захоўвалі важную ролю паляванне, рыбная лоўля, бортніцтва. Пры
феадалізме працягвала існаваць так званая натуральная гаспадарка, арыентаваная
на самазабеспячэнне асноўных патрэб. Развіццё рамяства, гандлю, таварнай
гаспадаркі праходзіла павольна, паступова выклікала разлажэнне феадальных
адносін.



Ваше мнение



CAPTCHA