Категория
История
Тип
реферат
Страницы
15 стр.
Дата
07.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
174867.zip — 17.93 kb
  • belarus-nezalezhnaja-dzjarzhava_174867_1.doc — 67 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Беларусь –
незалежная дзяржава

 


ЗМЕСТ

 

1. Абвяшчэнне
незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Грамадска-палітычнае жыццё

2. Сацыяльна-эканамічны
стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2003 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ


1. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Грамадска-палітычнае жыццё

25 жніўня 1991 г. пасля
няўдалага путча ў Маскве нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон
“Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб
дзяржаўным суверэнітэце БССР” і пастанову “Аб забеспячэнні палітычнай і
эканамічнай самастойнасці БССР”. Такім чынам, фактычна была абвешчана
незалежнасць Беларусі. 19 лістапада 1991 г. БССР была перайменавана ў
Рэспубліку Беларусь (у скарочаным варыянце – Беларусь), былі вызначаны
нацыянальныя сімвалы – бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”. Быў выбраны новы
старшыня Вярхоўнага Савета – С.С. Шушкевіч.

Абвяшчэнне незалежнасці
Беларусі спрыяла далейшаму развіццю дэмакратычных адносін. Хутка развівалася
незалежная прыватная прэса. Быў спрошчаны выезд грамадзян за мяжу. Ужо ў першыя
гады незалежнасці было зарэгістравана 29 палітычных партый і 7
грамадска-палітычных рухаў, якія з’явіліся пасля прыняцця закона “Аб грамадскіх
арганізацыях”. У 1994 г. парламент прыняў закон аб палітычных партыях, які
гарантаваў грамадзянам нашай краіны права свабоды палітычных поглядаў і
актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці.



Ваше мнение



CAPTCHA