Категория
История
Тип
контрольная работа
Страницы
14 стр.
Дата
07.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
174806.zip — 17.11 kb
  • kultura-belaruskx-zjamel-u-ix-st-pershaj-palove-xiii-st_174806_1.doc — 58.5 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Тэма 3 Культура беларускіх зямель у IXст.-
першай палове XIIIст.


План

1.Увядзенне хрысціянства на беларускіх землях.

2. Культура. Вядомыя
дзеячы асветы Е.Полацкая, К.Тураўскі, К.Смаляціч.

1.Увядзенне хрысціянства на беларускіх землях.


Хрысціянства на Кіеўскую Русь
прыйшло з Візантыі. Першая царква была пабудавана ў Кіеве, відавочна, яшчэ ў ІХ
ст. Сучасніца Візантыйскага імператара Канстанціна Барвянароднага – руская
княгіня Вольга прыняла хрысціянства. А яе ўнук Уладзімір Святаслававіч у
988–989 гг. пачаў хрышчэнне Русі. Ён найперш знішчыў язычніцкіх багоў –
Дажбога, Стрыбога, Сімаргла, Макошу, Перуна. Па яго загаду Перуна прывязалі да
конскага хваста, пацягнулі да Дняпра, і слугі князя па дарозе білі яго
бізунамі. Потым вярхоўнага бога скінулі ў раку. Людзі, якія верылі ў свайго
бога, плакалі, беглі за ім. Насуперак чаканням чараўнікоў, гром не грымнуў,
маланкі ў Кіеў не ўдарылі. Князь Уладзімір застаўся жывы і быў здаровы многія
гады. Аднак, каб народ маўчаў, князь перад хрышчэннем аб’явіў: хто не прыйдзе
да Дняпра, вораг яму, Уладзіміру. Спрачацца з князем асмеліліся нямногія. Тыя
ж, хто не асмеліўся, прыйшлі раніцай да дняпроўскага берагу і па знаку прыбыўшага
разам з Уладзімірам мітрапаліта і пад пагрозаю бізуноў княжацкай дружыны
ўвайшлі ў ваду па шыю. Выйшлі з вады, атрымалі крыжык – і сталі хрысціянамі.
Забаранялася старая і ўводзілася новая абраднасць, падлягалі забыццю імёны
старых божышчаў; месцы паганскіх маленняў разбураліся.

Пасля знішчэння Перуна ў Кіеве,
належала перамагчы язычніцтва ў іншых землях. Па водным шляху адправіліся з
Кіева з місіяй хрысціянізацыі грэчаскія і балгарскія святары, а з імі дзядзька
князя Уладзіміра – Дабрыня з войскам. Маршрут іх пралягаў праз Полацкае княства
да Ноўгарада. Першым на іх шляху быў горад Тураў, дзе місіянерам аказалі
ўпартае супраціўленне. Пра крывавае хрышчэнне тураўцаў сведчыць легенда аб
чырвоных каменнях, якія быццам бы прыплылі па рацэ ў горад, у чым бясспрэчна
чуецца памяць пра разню, якую абрушыў на мясцовых язычнікаў Дабрыня. Пазней, як
паведамляе летапіс, людзі казалі, што Пуцята хрысціў агнём, а Дабрыня – мячом.



Ваше мнение



CAPTCHA