Категория
История
Тип
реферат
Страницы
12 стр.
Дата
07.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
174123.zip — 18.74 kb
  • asablvasc-ndustryjalzacyja-na-tjerytory-bssr_174123_1.doc — 63.5 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Беларускi дзяржаўны
унiверсiтэт

Гістарычны факультэт

Кафедра гiсторыi Беларусi
старажытнага часу i сярэднiх вякоў

Рэферат па тэма

Асаблівасці індустрыялізацыя на
тэрыторыі БССР

Выканаў:

Студэнт 4 курса 9 групы

Трафімаў Ж.

Мiнск, 2004


У сярэдзіне 20-х
гадоў у СССР ішла вострая унутрыпартыйная барацьба за выбар далейшага шляху
развіцця краіны. У гэтай барацьбе атрымала перамогу дактрына Сталіна аб
фарсіраванай пабудове сацыялізму Ў СССР ва ўмовах капіталістычнага акружэння.
Яна імкнулася ліквідаваць многаўкладнасць у эканоміцы і рынкавых адносінах,
правесці паскораную індустрыялізацыю, культурную рэвалюцыю, умацаванне
палітычнай сістэмы.

Планавая
мадэрнізацыя краіны прадугледжвала хуткае скарачэнне разрыву ва ўзроўні
эканамічнага развіцця паміж СССР і заходнімі краінамі, закладала фарсіраваныя
тэмпы стварэння індустрыяльнага патэнцыялу. Вядомыя словы Сталіна:”Мы адстаялі
ад перадавых краін на 50-100 гадоў. Мы павінны прабегчы гэтую адлегласць за
дзесяць гадоў”.

Працэсы
мадэрнізацыі і рацыяналізацыі правысловай вытворчасці ў вядучых капіталістычных
краінах у 20-е гады паставілі перад кіраўніцтвам Савецкага Саюза пытанні аб
тэмпах і метадах далейшага эканамічнага развіцця. У справаздачным дакладзе ЦК ХIV з’езду партыі ( снежань 1925 г.) Сталін адзначыў неабходнасць хутчэйшай індустрыялізацыі дзяржавы. У рэзалюцыі красавіцкага
Пленума ЦК УКП(б) 1926 г. Канстатавалася, што “індустрыялізацыя краіны
з’яўляецца той задачай, паспяховае вырашэнне якой вызначае далейшы рост усёй
гаспадаркі ў цэлым на шляху да перамогі сацыялізму”.



Ваше мнение



CAPTCHA