Категория
История
Тип
контрольная работа
Страницы
34 стр.
Дата
07.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
173700.zip — 103.25 kb
  • ljublnskaja-unja-utvarjenne-rjechy-paspaltaj_173700_1.doc — 199.5 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Люблінская
унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай

 


 

Асноўныя
пытанні

 

1.        
Чаму кіраўніцтва ВКЛ згадзілася на
страту суверэнітэту сваёй дзяржавы, пераўтварэнне яе ў польскую правінцыю?
Перадумовы уніі

2.        
Чые інтарэсы абараняў акт Люблінскай
уніі? Растлумачце сваю пазіцыю

 


 

План

Уводзіны

1. Перадумовы Люблінскай уніі

2.Федэратыўная дзяржава "абодвух
народаў"

3. Гістарычнае значэнне Люблінскай уніі

4. Разважанні на тэму

Заключэнне

Спіс літаратуры


 

Уводзіны

Гiсторыя
зблiжэння Вялікага княства Літоўскага з Польскім каралеўствам бярэ свой пачатак
з Крэўскай уніі 1385 г., калi дзве дзяржавы ўпершыню аб'ядналiся на аснове
дынастычна-персанальнай унii пры захаванні імі пэўнай самастойнасці ва
ўнутранай і знешняй палiтыцы. Неаднаразовае аднаўленне і перазаключэнне унiй (у
1401, 1413, 1446, 1501 гг.) сведчыць, па-першае, аб іх нетрываласці, па-другое,
аб наяўнасці ў жыццi абедзвюх дзяржаў такiх фактараў, якiя падштурхоўвалi iх да
зблiжэння.

1
ліпеня 1569 года на сойме ў Любліне была заключана ўнія, паводле якой Вялікае
Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае аб'ядналася з Каронай Польскай у адну
дзяржаву. Больш двухсот гадоў нашы продкі жылі ў складзе гэтага шматэтнічнага
аб'яднання. 1569 год стаў адной з самых значных дат у гісторыі Беларусі.
Навукоўцы звычайна адлічваюць ад яго новы этап у гістарычных лёсах беларускага,
украінскага і літоўскага народаў. Унія паміж суседнімі краінамі аказала значны
ўплыў на стан спраў ва ўсёй Еўропе. На мапе з'явілася новая дзяржава - Рэч
Паспалітая, адна з самых вялікіх і магутных.



Ваше мнение



CAPTCHA