Категория
История
Тип
реферат
Страницы
27 стр.
Дата
07.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
173269.zip — 44.7 kb
  • rannefeadalnae-gramadstva-na-belarus_173269_1.doc — 154.5 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Раннефеадальнае
грамадства на Беларусі


Змест

 

1. Сацыяльна-эканамічнае
развіцце беларускіх земляў у X – XIIIстст.

2. Першыя дзяржаўныя
ўтварэнні. Полацкае, Тураўскае княствы і княствы Панёмання ў X – XIII стст.

3. Рэлігія славян.
Распаўсюджанне хрысціянства на Беларусі

Спіс выкарыстаных крыніц



1. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх земляў
у X – XIII стст
.

Протадзяржавы
крывічоў і дрыгавічоў утварыліся дзякуючы поспехам у гаспадарчым развіцці гэтых
протанародаў, развіццю раннекласавага грамадства.

У галіне апрацоўкі
зямлі панавала ворнае земляробства, але адначасова ў лясных і паўднёвых раёнах шырока
распаўсюджана была і падсека. Развівалася папарная сістэма земляробства – двухполле
і простае трохполле. Земляробы выкарыстоўвалі больш дасканалыя прылады працы – двухрогую
ці шматрогую саху з жалезным наканечнікам і іншымі жалезнымі дэталямі. Наогул, стала
больш жалезных прылад працы, што выкарыстоўваліся ў гаспадарцы. Ураджаі дазвалялі
без рызыкі існаваць асобнай малой сям’і. Неабходнасць у захаванні патрыярхальнай
родавай абшчыны адпала. Зацвярджалася новая форма грамадскай арганізацыі – сельская
суседская абшчына, у аснове існавання якой ляжалі не кроўна-родасныя, а тэрытарыяльныя
і эканамічныя сувязі паміж яе членамі. Некалькі побач жывучых сем’яў складалі сяло
ці весь. Недалека размешчаныя сёлы складалі абшчыну (мір, верв). Цэнтр такой абшчыны
– самае вялікае з сёл, яно звалася пагост.



Ваше мнение



CAPTCHA