Категория
История
Тип
контрольная работа
Страницы
7 стр.
Дата
07.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
173252.zip — 11.93 kb
  • bbljagrafchnae-abslugovanne-pa-krajaznastvu_173252_1.doc — 45.5 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Кантрольная
работа

па
курсу: Бібліяграфічнае абслугоўванне па краязнаўству


1.  Характарыстыка краязнаўчага
даведачна-бібліяграфічнага апарата бібліятэкі

Краязнаўчы
даведачна-бібліяграфічны апарат (КДБА) бібліятэкі – гэта інфармацыйна-пошукавая
сістэма у дакументнай ці/і электроннай формах, мэта якой аптымізаваць пошук
краязнаўчай бібліяграфічнай і фактграфічнай інфармацыі, арыентацыю ў
краязнаўчых інфармацыйных рэсурсах.

Функцыянальнае
прызначэнне КДБА заключаецца ў тым, каб аператыўна і якасна забяспечыць доступ
карыстальнікаўда бібліятэчнай, бібліяграфічнай і фактаграфічнай інфармацыі,
прысвечанай рэгіену ці населенаму пункту. Краязнаўчая бібліяграфічная
інфармацыя з’яўляецца галоўным элементам КДБА. З яе дапамогай забяспечваецца
доступ карыстальнікаў да першасных краязнаўчых дакументаў, якія маюцца ў фондзе
бібліятэкі і існуюць у знешнім асяроддзі. Фактаграфічная інфармацыя ў ДБА
дазваляе аператыўна забяспечваць паток разнастайных запытаў аб фактах і падзеях
мясцовага жыцця.

КДБА ўяўляе сабой
арганізаваную сукупнасць, складаецца з некалькіх асноўных устойлівых частак.
Гэта:

1.  Краязнаўчыя каталогі на любых
носьбітах, картатэкі і БД. Зараз ствараюцца і выкарыстоўваюцца карткавыя і
электронныя краязнаўчыя каталогі і БД розных відаў.

2.  Фонд даведачных і
бібліяграфічных краязнаўчых выданняў і іх электронныя версіі ці арыгінальныя
электронныя дапаможнікі, фактаграфічныя БД, бібліяграфічныя БД.

3.  Фонд неапублікаваных
краязнаўчых дакументаў.



Ваше мнение



CAPTCHA