Категория
История
Тип
реферат
Страницы
23 стр.
Дата
07.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
171932.zip — 25 kb
  • admena-prygonnaga-prava-i-asablvasc-pravjadzennja-burzhuaznyx-rjeforma-1860-1870-gg-na-bel_171932_1.doc — 98.5 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Адмена прыгоннага права i асаблівасці правядзення
буржуазных рэформаў 1860–1870 гг. на Беларусі



1. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 1860–1870-х гг.

У сярэдзіне
XIX ст. Расійская імперыя стаяла ў кроке ад рэвалюцыйнага выбуху. Адсутнічалі
станоўчыя вынікі папярэдняй палітыкі па сялянскаму пытанню. У 1858–1860 гг.
толькі ў Беларусі адбылося звыш 40 буйных выступленняў сялян. Наглядаўся
агульны крызіс гаспадаркі краіны. Рэзка вырасла запазычанасць памешчыкаў перад
Дваранскім банкам, што гаварыла аб крызісе панскай гаспадаркі. Татальнае
адставанне Расіі ад Еўропы выявілася пад час Крымскай вайны 1853–1856 гг.

Патрабавалася
тэрміновае прыняцце мер па рэфармаванню краіны, і ў першую чаргу – трэба было
адмяніць прыгонніцтва. На этане падрыхтоўкі рэформы ў студзені 1857 г. быў
створаны «Сакрэтны камітэт па сялянскай справе». Ен збіраў пажаданні памешчыкаў
аб умовах правядзення рэформы. Памешчыкі Беларусі і Літвы прапанавалі вызваліць
сялян, але без зямлі.

20 лістапада
1857 г. віленскаму генерал-губернатару Ў.І. Назімаву быў накіраваны
рэскрыпт ад імператара Аляксандра II – першы афіцыйны ўрадавы
дакумент аб сялянскай рэформе. Ім дазвалялася стварыць у Віленскай, Гродзенскай
і Ковенскай губернях камітэты і агульную камісію ў Вільна для выпрацоўкі пректа
палажэння аб адмене прыгоннага права. Згодна з рэскрыптам урад рэкамендаваў
памешчыкам даць сялянам невялікія надзелы зямлі – іх сядзібы за выкуп, бо ўрад
разумеў небяспечнасць беззямельнага вызвалення сялян.



Ваше мнение



CAPTCHA