Категория
История
Тип
реферат
Страницы
12 стр.
Дата
07.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
171844.zip — 21.77 kb
  • kultura-belarus-1930-x-gg_171844_1.doc — 71 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт

Гістарычны
факультэт

Кафедра
гiсторыi Беларусi
старажытнага часу i сярэднiх вякоў

Рэферат
па тэма:

Культура
Беларусі 1930-х гг.

Выканаў:

Студэнт 5 курса 1 групы

Пашута Г.

Мiнск, 2008


1930–я гг.
адзначаны пачаткам нараджэння сталінскага таталітарнага рэжыму. Яго адметнымі
рысамі становяцца аднапартыйнасць пры ўсеўладна-аўтарытарным характары партыі,
ліквідацыя грамадскіх свабод, масавы тэрор, кантроль за ўсімі сферамі жыцця,
уключаючы і культуру. Цэнтралізацыя ўлады над асобай і грамадствам была даведзена
да абсалюта. Культ асобы "правадыра", яго празарлівасці, геніяльнасці
панаваў паўсюль.

У 1936 г. было напісана "Пісьмо беларускага народа вялікаму Сталіну". Вершаваныя радкі (у
якіх, безумоўна, праслаўляецца "сонца" – т. Сталін) належаць Я.
Купале, Я. Коласу, П. Броўку, І. Харыку. На 24 абшытых белай тканінай лістах
радкі вышыты чырвонымі, белымі, зялёнымі, шэрымі ніткамі. Зверху і знізу па
лісце была працягнута шаўковая стужка з нацыянальным арнаментам. На першай
старонцы майстрыхі-ткачыхі вышылі назву пісьма, а на другой – герб Беларусі.
Імя Сталіна было адціснута золатам на вокладцы.

Сталін стаяў на
пазіцыях зліцця нацый і культур. Гэта палітыка была афіцыйна прызнана ХVІ з’ездам партыі (чэрвень - ліпень 1930 г.). Адной з асаблівасцей таталітарнай ідэалогіі з’яўляецца выкрыццё "ворага". У
афіцыйнай палітыцы 30-х гг. прысутнічала ідэя знішчэння "нацдэмакратызму".
Гэта рабілася пад прыкрыццём масавых рэпрэсій нацыянальна-культурных сіл
рэспублікі. Імпульсам сталі надрукаваныя ў лютым – сакавіку 1933 г. у газеце "Праўда" некалькі артыкулаў. Галоўны з іх – "Пад
фальшыва-нацыянальным сцягам". У ім гаварылася аб актывізацыі нацдэмаў у
рэспубліцы, якія нібыта ўзялі новую тактыку – абвінавачвалі цэнтр ва ўшчамленні
інтарэсаў Беларусі.



Ваше мнение



CAPTCHA