Категория
История
Тип
курсовая работа
Страницы
41 стр.
Дата
07.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
171245.zip — 63.31 kb
  • bssr-u-gady-susvetnaj-vajny-1939-1945-gg_171245_1.doc — 221.5 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

БССР у гады сусветнай вайны (1939-1945 гг.)


Змест

1. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР

2. Пачатак Вялікай Айчынай вайны

3. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў
савецкім тыле

4. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі
Беларусі

5. Разгортванне партызанскага руху і падпольнай барацьбы на
акупіраванай тэрыторыі

6. Вызваленне Беларусі

7. Першыя аднаўленчыя работы ў 1943-1945 гадах

7.1 Аднаўленне і далейшае развіццё прамысловасці і
транспарту ў 1945-50-м гадах

8. Адраджэнне сельскай гаспадаркі. Прымусовая
калектывізацыя ў заходніх абласцях

8.1 Масавая калектывізацыя ў Заходняй Беларусі

8.2 Матэрыяльнае становішча насельніцтва. Гандаль і
грашовае абарачэнне

Спіс выкарыстаных крыніц

 


1. Уз’яднанне Заходняй Беларусі
з БССР

З сярэдзіны 30-х гадоў міжнародны клімат значна пагоршыўся. Было
відавочна, што рыхтавалася вялікая вайна. У 1938 годзе Германія справакавала Данцыгскі
крызіс у адносінах з Польшчай. Урад СССР паспрабаваў дагаварыцца з Англіяй і Францыяй
аб узаемадапамоге на выпадак вайны, у тым ліку дапамоге ўсім усходнееўрапейскім
краінам. Але апошнія (Польшча, Чэхаславакія, Румынія) адмовіліся ад гэтай прапановы.
Пад час правядзення перамоў, 22 сакавіка 1939 года немцы занялі Клайпедскую вобласць,
а Літва, Латвія і Эстонія заключылі “сяброўскія" дагаворы з Германіяй. Гульні
ў “кошкі - мышкі" з дэлегацыямі Англіі і Францыі не спадабаліся І. Сталіну,
таму 23 жніўня 1939 года ў Маскве пасля імклівай падрыхтоўкі было заключана пагадненне
з Германіяй аб ненападзе тэрмінам на 10 год. Да дагавору прыкладваліся сакрэтныя
пратаколы, якія размежавалі сферы ўплыву Германіі і СССР у Еўропе. Заходняя Беларусь,
але без Вільні, была аб’яўлена зонай уплыву СССР. Падпісалі дагавор і пратаколы
кіраўнікі ведамстаў замежных спраў краін І. Рыбентроп і В. Молатаў.



Ваше мнение



CAPTCHA