Категория
Журналистика
Тип
реферат
Страницы
34 стр.
Дата
07.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
171235.zip — 32.07 kb
  • druk-belarus-1905-1917-gg_171235_1.doc — 114 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Рейтинг
10  из 10
Оценок
1
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Друк Беларусі ў 1905-1917
гг.


ЗМЕСТ

1. Друк
Беларусі ў перыяд рэвалюцый 1905-1906 гг.

2. Беларуская
журналістыка ў 1907-1910 гг. Дзейнасць газеты “Наша ніва”

3. Друк
Беларусі ў 1910-1914 гг.

4. Беларускі
друк у часы першай сусветнай вайны і другой расійскай буржуазна-дэмакратычнай
рэвалюцыі

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ


1. Друк Беларусі ў перыяд
рэвалюцый 1905-1906 гг.

Рэвалюцыя
1905-07 гг. спрыяла ўзнікненню многіх перыядычных выданняў на тэрыторыі
Паўн.-Заходняга краю. У пяці яго губернях да рэвалюцыі выходзіла ўсяго 25,
пераважна афіцыйных, выданняў. У 1905-06 гг. налічваецца 75, але да канца года
ўжо 36 выданняў спынілі сваё існаванне.

У канцы
лістапада 1906 г. урад увёў у дзеянне “часовыя правілы аб друку”, якія
катэгарычна забаранялі звяртацца да вострых пытанняў унутранай палітыкі і
рабочага руху. Мясцовым уладам давалася права арыштоўваць асобныя нумары
перыядычных выданняў і прыцягваць рэдактараў да судовай адказнасці. Становішча
прывінцыйнага друку ўскладнялася яшчэ тым, што ён падвяргаўся папярэдняй
цэнзуры.

У 1906-08 гг.
у сістэме друку Паўн.-Заходняга краю значную ролю займаюць
ліберальна-буржуазныя і ліберальна-дэмакратычныя выданні “Голос провинции”,
“Окраина”, “Жизнь провинции”, “Минский курьер”, Витебская жизнь” і інш.

У сакавіку
1906 г. прысяжнаму паверанаму Я.Залкінду было дазволена выдаваць у Мінску
штотыднёвую грамадска-палітычную і літаратурную газету “Голос провинции”. У
рэдакцыйнай аб’яве газета заявіла, што ў ёй будуць друкавацца матэрыялы
грамадска-палітычнага характару, навуковыя, эканамічныя, бібліяграфічныя
артыкулы, навіны, хроніка, а таксама крытычныя і мастацкія творы. Рэдакцыя
заявіла, што напрамак будзе “гуманным”, прагрэсіўным, пазбаўленым увякай
нацыянальнай прадузятасці.



Ваше мнение



CAPTCHA