Категория
История
Тип
реферат
Страницы
15 стр.
Дата
07.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
171185.zip — 17.9 kb
  • pastanne-1830-1831-gg-na-belarus_171185_1.doc — 63 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Паўстанне
1830-1831 гг. на Беларусі


У
канцы 20-х гг. XIX ст. нацыянальна-вызваленчы рух, узброены ідэяй незалежнасці
Рэчы Паспалітай, уступіў у новую фазу свайго развіцця. Нетрываласць у самой
аснове саюза паміж самадзяржаўнай Расіяй і канстытуцыйнай Польшчай, невыкананне
палажэння, зафіксаванага Венскім кангрэсам пра магчымасць "распаўсюджвання
свабоды (канстытуцыі) на ўсёй тэрыторыі былой Польшчы ў межах 1772 г.",
сістэматычнае парушэнне правоў і свабод, гарантаваных канстытуцыяй 1815 г.,
вяло да рэзкага абвастрэння супярэчнасцей паміж Расіяй і Царствам Польскім.

У
снежні 1828 г. у Варшаве ўзнікла тайнае ваеннае Таварыства падхарунжых,
ініцыятарам стварэння якога быў П. Высоцкі. Таварыства планавала забойства
Мікалая I пад час яго каранацыі ў Варшаве (май 1829 г.) і захоп улады.
Змоўшчыкі вагаліся, тэрмін выступлення некалькі разоў пераносіўся. Непасрэдна
падштурхнулі да паўстання рэвалюцыйныя падзеі ў Франціі і Бельгіі (ліпень 1830
г.).

Мікалай
I планаваў кінуць
на разгром рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Еўропе армію Царства Польскага і
Літоўскі асобны корпус. Аб гэтых планах стала вядома ў Варшаве, і кіраўнікі
апазіцыі адчулі. што далей адцягваць паўстанне нельга. У ноч на 29 лістапада
1830 г. у Варшаве курсанты школы падхарунжых захапілі арсенал. Іх падтрымала
большасць насельніцтва. Вялікі князь Канстанцін Паўлавіч, фактычны намеснік
імператара ў Царстве Польскім, дзейнічаў нерашуча, а потым увогуле прыняў
рашэнне аб адводзе расійскіх войскаў з польскай тэрыторыі.



Ваше мнение



CAPTCHA