Категория
История
Тип
реферат
Страницы
28 стр.
Дата
06.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
170459.zip — 44.72 kb
  • sacyjalna-jekanamchnae-duxona-kulturnae-razvccjo-rjespublk-belarus-na-mjazhy-xx-xx-stagodd_170459_1.doc — 155 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Сацыяльна-эканамічнае і духоўна-культурнае развіццё Рэспублікі Беларусь
на мяжы ХХ і ХХІ стагоддзяў


Змест

 

1. Тэндэнцыі
сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у 1990-2000 гг

2. Нацыянальная стратэгія
ўстойлівага развіцця і беларуская мадэль сацыяльна-арыентаванай эканомікі

3. Праграма сацыяльна-эканамічнага
развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гг. і яе рэалізацыя. Узрастанне ролі
навукі на шляху да інфармацыйнага грамадства

4. Месца рэлігіі ў
духоўным жыцці Рэспублікі Беларусь: узаемаадносіны дзяржавы і царквы

5. Культурнае развіццё
беларускага народа

Спіс выкарыстаных крыніц



1. Тэндэнцыі
сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у 1990-2000 гг.

Працэс набыцця
Рэспублікай Беларусь рэальнага суверэнітэту супаў у часе з рэзкім пагаршэннем яе
сацыяльна-эканамічнага становішча. Сістэма кіравання ўсім народнагаспадарчым комплексам
аказалася разбалансаванай. Парушыліся сувязі паміж рэспублікамі, а разам з імі –
пастаўкі паліва і сыравіны, збыт гатовай прадукцыі. У выніку за 1991–1994 гг. выпуск
прамысловай прадукцыі ў рэспубліцы скараціўся на 31 %. Сабекошт прадукцыі сельскай
гаспадаркі знізіўся, а разам з ім – і попыт калгасаў на тэхніку і ўгнаенні. Хранічны
недахоп сродкаў на выхад з крызісу ўскладняўся наступствамі Чарнобыльскай катастрофы,
якія забіралі каля 16 % рэспубліканскага бюджэту.

Адмоўным тэндэнцыям
у развіцці народнай гаспадаркі паспрыяў і Савет міністраў на чале з прэм’ерам В.
Кебічам, які ўзяў на ўзбраенне ліберальныя метады эканамічных пераўтварэнняў і пераклаў
асноўны цяжар па іх ажыццяўленні на плечы працоўных («шокавая тэрапія»). У выніку,
нягледзячы на дэфіцыт прадуктаў і тавараў першай неабходнасці, кошт на іх рэзка
ўзрос. У адрозненні ад многіх саюзных рэспублік, беларускі ўрад замарудзіў з увядзеннем
нацыянальнага плацёжнага сродку. У выніку грамадзяне былога СССР імкнуліся патраціць
савецкія рублі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, купляючы ўсё, што было ў продажы
– ад тэлевізараў да будаўнічых матэрыялаў. Каб зменшыць «вымыванне тавараў», давялося
абмежаваць іх набыццё праз увядзенне талонаў і адмысловых спажывецкіх кніжак. Толькі
ў 1992 – 1995 г. у нашай краіне стаў уводзіцца свой беларускі рубель.



Ваше мнение



CAPTCHA