Категория
История
Тип
реферат
Страницы
5 стр.
Дата
06.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
169580.zip — 10.54 kb
  • uz-jadnanne-bssr-i-pakt-molatava-rybentropa_169580_1.doc — 36.5 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Пакт Молатава-Рыбентропа

(Уз’яднанне БССР)

Гулецкая Вера


    (Набіраў
: Дзмітрыеў Дзмітрый)  

     Прыход фашызму да ўлады ў Германіі і пачатак рэалізацыі яго агрэсіўнай
праграмы стварылі небяспечны ачаг вайны ў Цэнтральнай Еўропе і непасрэдную
пагрозу развязвання сусветнай вайны. Адводзячы ў сваіх глабальных планах
важнейшае месца барацьбе супраць “фарпоста міжнароднага камунізма” , гэта
значыць супраць СССР, фашызм меў на мэце зняволенне і іншых краін, устанаўленне
сусветнага панавання.

     Паўстала задача арганізацыі сумесных дзеянняў
розных палітычных сіл для адпору гэтай палітыцы. Здавалася, у сярэдзіне 30-х
гг. такія перадумовы намячаліся: ідэя Савецкага Саюза аб арганізацыі сістэмы
калектыўнай бяспекі знайшла падтрымку Францыі, Югаславіі, Румыніі і іншых
краін. У 1934 г. СССР уступіў у Лігу Нацый і стаў пастаянным членам яе Савета.
У 1935 г. былі падпісаны савецка-французскі і савецка-чэхаславацкі дагаворы.

     Але далей падзеі пайшлі па іншаму шляху. Кіруючыя
колы Англіі з самага пачатку займалі абыякавую пазіцыю у адносінах да ідэі
калектыўнай бяспекі. Паступова змянілася да горшага і пазіцыя Францыі. Кіруючыя
колы заходніх дзяржаў узялі курс на “прымірэнне” з агрэсарам. Галоўны сэнс
гэтага курса заключаўся ў тым, каб цаной уступак аслабіць германскі націск на
Захадзе і накіраваць яго экспансію на Усход.

     Палітыка “прымірэння” рэалізоўвалася па розных
напрамках. Заходнія дзяржавы нічога не зрабілі, калі Германія яшчэ вясной
1935г. афіцыйна адмовілася ад выканання усіх ваенных артыкулаў Версальскага
дагавора і ўвяла забароненую ёй усеагульную павіннасць. У наступным годзе
Германія акупіравала Рэйнскую дэмілітарызаваную зону. Ад Германіі старалася не
адстаць фашысцкая Італія, якая напала на Эфіопію. У 1936 г. Германія і Японія
заключылі антыкамінтэрнаускі пакт, да якога у 1937 г. далучылася Італія.



Ваше мнение



CAPTCHA