Категория
История
Тип
реферат
Страницы
27 стр.
Дата
06.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
169101.zip — 30.36 kb
  • gaspadarka-belarus-gady-pershyx-pjacgodak-staljavannja-tataltarnaga-rjezhymu_169101_1.doc — 113.5 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Гаспадарка
Беларусі ў гады першых пяцігодак і ўсталявання таталітарнага рэжыму (1928–1941 гг.)

 

Фарміраванне
камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай. Індустрыялізацыя

Пасля
правалу «сусветнай рэвалюцыі» ў кіраўніцтве краіны пашыраецца ідэя аб магчымасці
пабудовы сацыялізму ў адной асобна ўзятай краіне.

Існавала
дзве праграмы сацыялістычнага будаўніцтва, розніца паміж імі знаходзілася ў
пытанні аб суадносінах долі назапашання і спажывання.

Праграма М.І. Бухарына і спецыялістаў
Дзяржплана (прыхільнікамі якой з’улялiся А.І. Рыкаў, М.П. Томскі і інш.) « аптымальнага
спалучэння
» ставiла перад сабой мэты:

– павышэнне
жыццёвага ўзроўню і культуры рабочых і сялянскіх мас;

– рост
дзяржаўнай прамысловасці ў народнай гаспадарцы наогул;

– больш
высокія, чым у капіталістычных краінах, тэмпы развіцця гаспадаркі;

– павышэнне
ўдзельнай вагі сацыялістычнага гаспадарчага сектара;

– аптымальнае
спалучэнне ў развіцці цяжкай і лёгкай прамысловасці;

– аптымальнае
спалучэнне ў адносінах прамысловасці і сялянскай гаспадаркі.

Асноунымi
мерапрыемствамi, якiя прадугледжвала праграма М.І. Бухарына былi:

1. 
Захаванне асабістай ўласнай сельскай гаспадаркі

2. 
Недапушчэнне павышэння прамысловых ці рэзкага зніжэння
сельскагаспадарчых цэн.

3. 
Недапушчэнне значнага павышэння падатковага абкладання сялянства.



Ваше мнение



CAPTCHA