Категория
История
Тип
реферат
Страницы
27 стр.
Дата
06.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
168855.zip — 46.13 kb
  • paltychnae-sacyjalna-jekanamchnae-razvccjo-belarus-skladze-rasjskaj-mpery-kancy-xv-pershaj_168855_1.doc — 155 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Палітычнае
і сацыяльнаэканамічнае развіццё Беларусі ў складзе Расійскай імперыі ў канцы ХVІІІпершай
палове ХІХ ст

 


Змест

1. Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя на Беларусі пасля яе далучэння да
Расійскай імперыі

2. Беларусь у вайне 1812 г.

3. Грамадскапалітычнае жыццё ў першай палове ХІХ ст.

4. Развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гандлю. Рэформа П. Кісялёва

5. Крызіс феадальнапрыгонніцкай сістэмы

Спіс выкарыстаных крыніц

 


1. Асноўныя напрамкі
палітыкі самадзяржаўя на Беларусі пасля яе далучэння да Расійскай імперыі

У выніку трох падзелаў
РП амаль усе беларускія этнічныя землі з насельніцтвам больш за 3 млн чал. увайшлі
ў склад Расійскай імперыі. Кацярына ІІ была асабiста ўпэўнена ў тым, што далучэнне
Беларусi i Украiны – гэта акт гiстарычнай справядлiвасцi. Пасля ўключэння чарговай
часткі РП стары адміністрацыйнатэрытарыяльны падзел неадкладна скасоўваўся і ўводзіўся
новы. У 1796 г. Беларусь падзялялася на тры губерні – уласна Беларускую (губернскі
цэнтр – Віцебск), Мінскую (губернскі цэнтр – Мінск) і Літоўскую (губернскі цэнтр
– Вільня). У 1801 г., у адпаведнасці з чарговай адміністрацыйнатэрытарыяльнай рэформай,
тут утваралася 5 губерняў – Віленская, Гродзенская, Мінская, Віцебская, Магілёўская
і крыху пазней – Смаленская на чале з цывільнымі губернатарамі. У ваенных адносінах
азначаныя губерні групаваліся ў 2 генералгубернатарствы – Беларускае (штабкватэра
ў Смаленску) і Літоўскае (штабкватэра ў Вільні). Такім чынам, з аднаго боку, тэрміны
«Беларусь, беларускі» набывалі афіцыйнае прызнанне, а з другога – у грамадскую думку
ўкаранялася памылковае перакананне аб Літве як чужароднай беларусам зямлі.



Ваше мнение



CAPTCHA