Категория
История
Тип
реферат
Страницы
27 стр.
Дата
06.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
168396.zip — 25.99 kb
  • xaraktarystyka-gramadska-paltychnaga-ladu-prava-starazhytnaj-belarus_168396_1.doc — 97 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Характарыстыка
грамадска-палітычнага ладу і права Старажытнай Беларусі


ЗМЕСТ

1. Агульная характарыстыка
грамадска-палітычнага ладу ў другой палове 1- га тыс. н. э

2. Грамадскі лад усходнеславянскіх
княстваў у IX - першай палове XIII ст

3. Палітычны лад Полацкага і Тураўскага
княстваў

4. Станаўленне права Старажытнай Беларусі
і яго характарыстыка

Спіс выкарыстаных крыніц


1. Агульная
характарыстыка грамадска-палітычнага ладу ў другой палове 1-га тыс. н. э

Адным з найбольш спрэчных
і цяжкіх пытанняў усяго курса гісторыі Беларусі наогул і гісторыі дзяржавы і
права ў прыватнасці з'яўляецца пытанне, калі ўсё-такі з'явілася дзяржаўнасць ва
ўсходніх славян. Буйны гісторык права С.В.Юшкоў лічыў, што першыя прыкметы
дзяржаўнасці ў славян адзначаюцца пасля VII ст. н. э. Акадэмік Б.А.Рыбакоў
сцвярджае, што дзяржаўнасць у славян узнікла намнога раней, недзе на памежжы
старой і новай эры. Вельмі цікавыя думкі аб узнікненні дзяржавы і яе сутнасці
выказвае вучоны Беларусі, доктар юрыдычных навук прафесар Я.А.Юхо. У
прыватнасці, ён адзначае, што на тэрыторыі сучаснай Беларусі дзяржава ўзнікла
за многа гадоў да нашай эры. Прафесар Я.А.Юхо лічыць, што на рубяжы нашай эры
ішоў працэс станаўлення рабаўладальніцкага і адмірання абшчынна-патрыярхальнага
ладу. Абодва гэтыя лады працяглы час суіснавалі і ўзаемна дапаўняліся.
Рабаўладальніцкі лад не дасягнуў найвышэйшага развіцця і ў X ст. пад уздзеяннем
феадальных адносін пачаў прыходзіць у заняпад. У сваіх поглядах Я.А.Юхо не
адзіны. Напрыклад, прафесар В.І.Гарамыкіна не згодна з думкай аб тым, што
феадалізм у Еўропе пачаў развівацца адразу пасля падзення Рымскай імперыі (476 г.). Яна сцвярджае, што ў выніку вялікага перасялення народаў на тэрыторыі былой Рымскай імперыі
ўзніклі новыя дзяржавы, якія існавалі нядоўга у параўнапні са старажытнымі
цывілізацыямі. В І.Гарамыкіна настойвае на тым, што ў Кіеўскай Русі як і у
іншых дзяржавах, спачатку існавала рабаўладальніцкая фармацыя, якая ў XII -
XIII стст. змянілася феадальнай.



Ваше мнение



CAPTCHA