Категория
История
Тип
реферат
Страницы
37 стр.
Дата
06.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
168018.zip — 36.88 kb
  • referat-belarus-pamzh-vojnam-1918-1941-gg_168018_1.doc — 132.5 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Рейтинг
10  из 10
Оценок
1
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Беларусь паміж войнамі (1918-1941 гг.)

ЗМЕСТ

1. Брэсцкі
мір у лёсе беларускага народа

2. Версальска-Вашынгтонская
сістэма і беларускае пытанне

3. Рыжская
мірная дамова 1921 г. Беларуская эміграцыя

4. Грамадска-палітычнае,
эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе
Польскай дзяржавы

5. Абвастрэнне
супярэчнасцей паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 30-х гг. ХХ ст. Мюнхенская
дамова

6. Правал
палітыкі калектыўнай бяспекі. Савецка-германская дамова аб ненападзе

7. Пачатак
ІІ сусветнай вайны. Вызваленне Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі. Уз’яднанне
беларускага народа ў складзе БССР.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ


1. Брэсцкі мір у лёсе беларускага народа

 

26 кастрычніка 1917 г. ІІ Усерасійскі з’езд Саветаў прыняў
Дэкрэт аб міры, у якім удзельнікі вайны заклікаліся да яе спынення і заключэння
перамір’я. 9 лістапада генерал М. Духонін, які выконваў абавязкі Вярхоўнага
галоўнакамандуючага, за адмову выконваць адпаведны загад Савецкага ўрада быў
адхілены ад займаемай пасады. Новы галоўнакамандуючы М. Крыленка заклікаў
салдат расійскай арміі са-мастойна заключаць перамір’е з праціўнікам.

Краіны Антанты ігнаравалі дэкрэт аб міры. Але Германія
Аўстра-Венгрыя далі згоду на афіцыйнае вядзенне перамоў і 2 снежня ў
Брэст-Літоўску падпісалі перамір’е з Расіяй. Заключэнне сепаратнага міру для
бальшавікоў было непрымальным перш за ўсё па ідэйных прычынах, таму савецкая
дэлегацыя заняла тактыку зацягвання перагавораў. Лозунг кіраўніка дэлегацыі
народнага камісар замежных спраў Л. Троцкага «ні міру, ні вайны, армію
распускаем» быў узяты на ўзбраенне Аблвыкамзахам, штабам Заходняга фронту.



Ваше мнение



CAPTCHA