Категория
История
Тип
реферат
Страницы
33 стр.
Дата
06.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
167996.zip — 52.27 kb
  • sacyjalna-jekanamchnae-zhycce-belarus-u-kancy-xix-st_167996_1.doc — 181 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Сацыяльна-эканамічнае жыццё Беларусі ў канцы ХIХ ст.

У выніку падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі
ўвайшлі ў склад паўночна-заходняга рэгіёну Расійскай імперыі. Згодна адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму
падзелу 1802 года, Беларусь была ў складзе пяці губерняў: Віленскай, Віцебскай,
Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай.

3 1772 па 1856 гг. Віцебская і Магілёўская губерні
знаходзіліся ў складзе Беларускага генерал-губернатарства; Віленская, Мінская і
Гродзенская з 1794 па 1912 гг. - у складзе Віленскага генерал-губернатарства. У
час польскага нацыянальна-вызваленчага паўстання 1830-1831 гг. Мінская губерня да
1834 г. атрымала статус генерал-губернатарства.

Тэрыторыя Беларусі ў пачатку ХІХ ст. складала каля
207 тыс. кв.км. Па фізічнаму саставу землi былі пераважна гліністыя або пясчаныя
ці супясчаныя, месцамі камяністыя, якія патрабавалі стараннай апрацоўкі і добрага
ўгнаення. Не выпадкова вядомы рускі эканаміст сярэдзіны XIX ст. Л.В. Тэнгаборскі
па якасці глебы адносіў Віленскую і Віцебскую губерні да раёна з "пасрэднай"
глебай, а Гродзенскую, Мінскую і Магілёўскую да "часткова пладароднай".
Значная частка тэрыторыі Беларусі была пакрыта вялікімі лясамі, шматлікімі азёрамі
і балотамі. У прыватнасці, у Мінскай і Віленскай губернях лясы складалі 40-45% ад
агульнай тэрыторыі. І толькі ў Віцебскай і Магілёўскай губернях апрацаваныя землі
складалі адпаведна 41,6 і 39,0%. На ўсёй астатняй тэрыторыі яны займалі, як правіла,
крыху больш 1/3 ад усёй плошчы Беларусі.

Насельніцтва Беларусі у пачатку
XIX ст. налічвала 3,3 млн. чалавек. Большую яго частку складалі беларусы. Выключэннем
была Віленская губерня, у якой пераважала літоўскае насельніцтва - 48% ад агульнай
колькасці насельніцтва губерні, а беларусы складалi 20% і жылi пераважна у Віленскім,
Дзісненскім і Свянцянскім паветах. Жылі на тэрыторыі беларускіх губерняў таксама
рускія, украiнцы, латышы, палякі, татары і яўрэі.



Ваше мнение



CAPTCHA