Категория
История
Тип
реферат
Страницы
15 стр.
Дата
06.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
167846.zip — 21.88 kb
  • belarus-na-shljaxu-sstymnyx-perautvarjennja-paltyka-perabudovy_167846_1.doc — 75.5 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт

Гістарычны факультэт

Кафедра гiсторыi Беларусi
старажытнага часу i сярэднiх вякоў

Рэферат па тэме: Беларусь на шляху сістымных пераутварэнняў. Палітыка Перабудовы

Падрыхтаваў:

студэнт
5 курса, 2 групы

Трафімаў
Ж.К.

Мiнск, 2010


У сярэдзіне 80-х гадоў Беларусь уступіла ў перыяд радыкальных
сацыяльна-палітычных пе-раўтварэнняў. Крызісныя з'явы ў жыцці савецкага грамадства
хутка нарасталі. Перад вышэйшым партыйным і дзяржаўным кіраўніцтвам паўстала
задача спыніць распад сістэмы сацыялізму.

У
сакавіку 1985 г. пасля смерці К.У. Чарненкі генеральным сакратаром ЦК КПСС быў
абраны М. С. Гарбачоў. У сваім выступленні на красавіцкім (1985 г.) Пленуме ЦК
КПСС ён аб'явіў аб планах рэформ усебаковага абнаўлення грамадства. У
гарбачоўскай адміністрацыі адсутнічала распрацаваная канцэпцыя таго, што трэба
было зрабіць. Таму прымаемыя рашэнні не накіроўвалі працэсы, якія адбываліся ў
грамадстве, а ў большасці выпадкаў ішлі за імі. Гэта тлумачылася запозненасцю
рэформ, глыбінёй крызісу, які ахапіў усю сістэму.

Асноўная
ідэя канцэпцыі "паскарэння сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны"
напачатку была разлічана на хуткі ўздым эканомікі за кошт пераразмеркавання
фінансавых сродкаў і новай структурнай палітыкі. Гэта быў не нейкі новы метад,
з дапамогай якога планавалася вырашыць наспеўшыя праблемы, а своеасаблівае
спалучэнне прыёмаў, якія неаднойчы выкарыстоўваліся ў папярэднія часы.

Вынікі
1985 г. паказалі, што адміністрацыйныя меры ў эканоміцы вырашыць справы не
могуць. Таму на XXVII
з'ездзе КПСС, які адбыўся ў лютым 1986 г., прыйшлі да выс новы, што канцэпцыю паскарэння трэба
скіраваць і на грамадскія адносіны. З'езд зацвердзіў новую Праграму партыі, у
якой замест палажэнняў аб пабудове камунізму, быў абве-шчаны курс на
ўдасканальванне сацыялізму. Была зацвер-джана стратэгічная мэта да 2000 г.
падвоіць эканамічны патэнцыял, а таксама кожнай сям'і даць асобную кватэру. Для
вырашэння гэтых задач планавалася пераадолець прычыны, якія стрымлівалі
дынамічнае развіццё эканомікі, павесці рашучую барацьбу з бюракратызмам і
іншымі негатыўнымі з'явамі. У студзені 1987 г. адбыўся Пленум ЦК КПСС, на якім
канстатавалася пашырэнне крызісных з'яў у грамадстве і выказана рашучасць
каманды М.С. Гарбачова прадоўжыць пераўтварэнні, якія цяпер атрымалі назву
"курс на перабудову". Была выказана думка аб неабходнасці
ўдасканальвання сацыялізму з дапамогай шырокіх працоўных мас, інтэнсіфікацыі
эканомікі на падставе дасягненняў навукі і тэхнікі. Стрыжнем пераўтварэнняў
аб'яўлялася дэмакратызацыя ўсіх сфер жыцця савецкага грамадства, рэфармаванне
палітычных інстытутаў і на гэтым падмурку стварэнне новай мадэлі грамадства -
сацыялізму з чалавечым тварам. Быў выстаўлены лозунг "Больш дэмакратыі,
больш сацыялізму!".



Ваше мнение



CAPTCHA