Категория
История
Тип
реферат
Страницы
28 стр.
Дата
06.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
167487.zip — 27.11 kb
  • polackaja-zjamlja-x-x-st_167487_1.doc — 95 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо



Текст работы

 

Пауночнае беларускае Прыдзьвінне, дзе ў УІІІ-Х стст. сфармавалася ядро
Полацкай зямлі, мае шэраг геаграфічных асаблівасцяў Як вядома, сучасны рэльеф
Беларусі фарміраваўся на працягу антрапагену, пера-важна пад уплывАм эразійна-акумуляцыйнай
дзейнасці ледавікоу, ця-кучых расталых вод, абразіі і асадкаадлажэння
прыледавіковкх азёр, Чаргаванне ўзвышшау і дэпрэсій спрыяла стварэнню на
ускраінах зоны ледавіка лопасцяў і языкоў, якія займалі ў тым ліку і Попацкую
нізіну. Апошняя вызначаецца малымі азёрамі, утворанымі пад час таяння ледавіка
і малымі, слаба распрацаваеымі рачнымі далінамі, вузкімі і глнбокімі
парожыстымі рэкамі. /БеЛСЭ, т.12.С.24-25/

Месца, дзе узнікла сталіца дзяржавы — Полацк, знаходзіцца у цэнтры
Заходне-Дзьвінскага гідралагічнага раёна, які мае шэраг адрозненняу ад суседніх
тэрыторый. Так, сярэдняя густата рачной сеткі тут складае 45 км на 100 км кв
тэрыторыі / другая на Беларусі пасля Нёмана/. Пад час веснавых разводдзяў
Дзвіна мае найменьшую шырыню — 0,0-0,5 км і найбольшую вышыню веснавой межані —
4,4-9,0 м у параўнанні з іншымі беларускімі рэкамі. Таксама на басейн дзьвіны
прыпадае самая вялікая колькасць транзітных сцёкау — 35 /. Дадзены гідралагічны
раён вылучаецца павышанай канцэнтрацыяй азёраў. У асобных раёнах /Вушацкі і
Браслаускі/ пад азёрамі 10 % тэрыторні; супольна у басейне Дзьвіны і Нёмана
больш за 35 тыс. азёр.

Не менш важнымі з"яуляюцца кліматычныя умовы утварэння на
Полаччыне самастойнай дзяржаунай адзінкі. Справа у тым, што Пауднёвая
кліматычная вобласць Беларусі супадае з Беларуска-Вал-дайскай
фізіка-геаграФічнай правінцыяй. У адрозненне ад іншых абласцей тут больш нізкая
тэмпература паветра ўвесь год. Гэта вобласць падзяляецда на дзьве падвобласці,
мяжа паміж якімі праходзіць па усходняй ускраіне Полацкай нізіны. У
падвобласці, куды трапляе Полацк, цяплей і больш вільготна, устойлівае снегавае
покрыва ўсталёуваецца пазней /15-20 снежня/, снег сыходзіць на 15-20 дзён раней
і на 7-12 дзён раней пачынаюцца сельскагаспадарчыя работы. /БеЛСЭ, т.12. С.29/
Відавочна, што па- добныя кліматычныя ўмовы з’яўляюцца вельмі спрыяльнымі для
развіцця натуральнай гаспадаркі менавіта у Полацкім раёне, у па-раунанні з
суседнімі.




Ваше мнение



CAPTCHA