Категория
Журналистика
Тип
реферат
Страницы
14 стр.
Дата
06.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
167343.zip — 18.48 kb
  • transfarmacyja-nfarmacyjnaj-prastory-chex_167343_1.doc — 64 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

БЕЛАРУСК I ДЗЯРЖАЎНЫ
УНИВЕРС
I ТЭТ

 

кафедра замежнай журналістыкі і літаратуры


РЭФЕРАТ

на тэму:

« ТРАНСФАРМАЦЫЯ ІНФАРМАЦЫЙНАЙ ПРАСТОРЫ ЧЭХІІ »


МИНСК,
2008


Аналізуючы
характар пераўтварэнняў у сістэме СМІ Чэхіі, мы павінны ўлічваць, што
фарміраванне іх новай інфраструктуры адбывалася пад уплывам працэсаў тэрытарыяльна-адміністрацыйных
змен. Чэшская грамадская думка перажыла моманты змен палітычных арыентыраў,
адэкватных працэсам у былой Югаславіі і былым Савецкім Саюзе. І хоць падзел
былой Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі (у 1990–1992 гг. – Чэха-Славакіі)
на дзве незалежныя краіны адбыўся больш цывілізавана, чым ў былой Югаславіі або
ў былым СССР, ён тым не менш балюча адбіўся на грамадскім светапоглядзе.

Аднак
у адрозненне ад многіх суб'ектаў былых Югаславіі і СССР, якія не могуць у
бліжэйшае дзесяцігоддзе разлічваць на ўваходжанне ў склад Еўрапейскага Саюза,
для Чэхіі далучэнне да «адзінай Еўропы» стала тым фактарам, які дазволіў пазбавіцца
заганнага пачуцця пакрыўджанага «старэйшага брата» і разлічваць на яднанне з
«братамі-славакамі» ўжо на новым ўзроўні ў межах «адзінай еўрапейскай сям'і».

Настальгічныя
пачуцці па колішнім адзінстве чэхаў і славакаў і зараз прысутнічаюць у
матэрыялах на старонках газет, у радыё- і тэлеэфіры. Чэшскія журналісты
дагэтуль не забываюць, што «аксамітная рэвалюцыя» адбылася ў адзінай ЧССР, і
менавіта сродкі масавай інфармацыі сталі ініцыятарам і галоўным рухавіком
сацыяльна-палітычных пераўтварэнняў.



Ваше мнение



CAPTCHA