Категория
История
Тип
курсовая работа
Страницы
68 стр.
Дата
06.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
167086.zip — 63.55 kb
  • adnosny-vjalkaga-knjastva-ltoskaga-z-maskoskaj-dzjarzhavaj-u-kancy-xv-30-x-gg-xvi-st_167086_1.doc — 224 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Змест

Уводзіны

Глава 1. Узмацненне канфрантацыі паміж
ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай у 70-х гг. XV
ст. і іх першыя ваенныя сутыкненні

Глава 2. Войны 1507 – 08 і 1512 – 22 гг.

Глава 3. Вайна 1534 – 1537 гг.

Заключэнне

Спіс выкарыстаных крыніц


Уводзіны

Абраны для даследвання перыяд стаў
пераломным у адносінах ВКЛ і Масквы і закончыўся істотнай зменай
агульнапалітычнай сітуацыі ва Усходняй Еўропе (у выніку войнаў ВКЛ страціла 25%
сваёй тэрыторыі і становішча гегемона ва усходнеславянскім рэгіёне).

Мэта
работы – прааналізаваць узаемаадносіны паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай ў канцы
XV –
30-х гг. XVI
ст.

Для дасягнення мэты трэба вырашыць наступныя
задачы:

1)Высвятліць, якое знешнепалітычнае
становішча склалася ва Ўсходняй Еўропе напярэдадні пачатку літоўска-маскоўскай
канфрантацыі і якія фактары сталі найгалоўнейшымі ў развязванні канфлікту;

2)Разгледзіць, як разгортваліся падзеі
ваенных кампаній 1492-94 і 1500-03 гг.;

3)Ахарактарызаваць далейшае абвастрэнне
канфлікту ў першых дзесяцігоддзях XVI
ст. і тыя з’явы, якія яго абумовілі; засяродзіць асаблівую ўвагу на Аршанскай
бітве і вылучыць прычыны, якія не далі скарыстацца перамогай ВКЛ;

4)Разгледзіць вайну 1534 – 37 гг. і
выявіць, што з’явілася прычынай паражэння ВКЛ у серыях войнаў з Масквой у
вылучаны перыяд.

Гаворачы наконт актуальнасці , дадзеная
праблема падаецца актуальнай, калі разглядаць яе з пазіцыі дзяржаўнага суверэнітэта
краіны. Войны з Масквой у канцы 15 – першай трэці 16 стст. паклалі пачатак
рэзкаму пагаршэнню перш за ўсё сацыяльна-эканамічнаму, часткова і
дэмаграфічнаму. Пралікі урада Жыгімонта, у прыватнасці навязванне Маскве вайны (апошняя
па ліку, 1534-37 гг.), улічваючы цяжкае унутрыпалітычнае становішча дзяржавы (у
большасці матэрыяльнае) стала пачаткам паступовага заняпаду і як вынік – страты
сваёй незалежнасці падчас Лівонскай вайны (калі разглядаць так Люблінскую унію).
Зараз мы знаходзімся ў вельмі добрых адносінах з нашым усходнім суседам, але мы
не павінны забываць пра сваю гісторыю і памятаваць, што зараз мы валодаем
найвялікшай каштоўнасцю – уласнай незалежнасцю, якой не бачылі амаль на працягу
500 гадоў.



Ваше мнение



CAPTCHA