Категория
История
Тип
контрольная работа
Страницы
20 стр.
Дата
06.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
166863.zip — 22.9 kb
  • stanalenne-belaruskaj-nacy-xix-pach-xx-stst_166863_1.doc — 82.5 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Станаўленне беларускай нацыі (другая пал. XIX – пачатак XX ст.)

Пытанне пра станаўленне беларускай нацыі вельмі складанае і супярэчлівае
ў сваёй аснове, але яго вывучэнне і вырашэнне з’яўляецца надзвычай важнай
задачай.

У дадзенай працы мной былі вылучаны наступныя задачы:

·          
Акрэсліць
асноўныя накірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця Еўропы ў другой палове 19
стагоддзя;

·          
Выявіць
асноўныя прыкметы і ўмовы станаўлення беларускай нацыі;

·          
Разгледзець
ідэалогію “заходнерусізму” і яе асноўныя рысы;

·          
Прасачыць
за дзейнасцю беларускіх рэвалюцыйных арганізацый;

·          
Вызначыць
заканамернасці фарміравання асноўных элементаў беларускай нацыі;

 

Сацыяльна-палітычнае развіццё Еўропы ў другой палове XIX ст.

Да пачатку нацыянальнага аб’яднання Італія была раздроблена на 7 частак,
якія знаходзіліся ў розных станах. Заможная Ламбарда-Венецыянская вобласць
уваходзіла ў склад Аўстрыйскай імперыі. На тронах меньш развітых герцагств
цэнтральнай Італіі сядзелі манархі з дома аўстрыйскіх габзбургаў. У адносна
адсталым Каралеўстве Абедзьвюх Сіцылій быў усталяваны кантроль іспанскай галіны
дынастыі Бурбонаў. Папская вобласць знаходзілася пад свецкай уладай пап. Самай
развітай і ліберальнай дзяржавай, якая валодала адзінай ва ўсёй Італіі
канстытуцыяй, было Сардзінскае каралеўства, альбо П’емонт.



Ваше мнение



CAPTCHA