Категория
История
Тип
реферат
Страницы
38 стр.
Дата
06.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
166622.zip — 34.82 kb
  • mkalaj-radzvl-chorny-1515-1565gg-backa-rjefarmacy-vkl_166622_1.doc — 127 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

МИНИСТЕРСТВО
ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

УО «БЕЛОРУССКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ

ЭКОНОМИЧЕСКИЙ
УНИВЕРСИТЕТ»

Кафедра
экономической истории

РЕФЕРАТ

по дисциплине:
История Беларуси

на тему: Мікалай
Радзівіл Чорны (1515-1565гг.) – “бацька” Рэфармацыі ў ВКЛ

Минск 2010


Змест

Уводзіны

Зорны
час Мікалая Радзівіла

Вялікія пэрспэктывы і вялікія занядбанні

Заключэнне

Спіс выкарыстованных крыніц


Уводзіны

Вялікае
Княства Літоўскае (так звалася наша краіна ў XVI
стагоддзі), як і шматлікія іншыя еўрапейскія краіны, актыўна ўключылася ў рух
абнаўлення. Евангельскае вучэнне імкліва распаўсюджвалася па краіне. Спрыялі
гэтаму і Бібліі, надрукаваныя Скарынай, і тое, што шматлікія беларусы вучыліся
ва ўніверсітэтах Прагі, Виттенберга, Кенігсберга, Лейпцыга, і тое, што вось ужо
больш 100 гадоў у Беларусі прапаведвалі Евангелле папярэднікі Рэфармацыі -
гусіты. У 1553 году князь Мікалай Радзівіл Чорны, канцлер Вялікага Княства
Літоўскага, ваявода віленскі, адзін з самых уплывовых магнатаў краіны, публічна
абвясціў, што ён вызнае евангельскую веру. У тым жа годзе ён заснаваў у Вільні
і Брэсце кальвінісцкіе цэрквы, або, як іх тады звалі, зборы, дзе людзі
збіраліся слухаць пропаведзь Словы Божага. Адначасова ў Брэсце князь Радзівіл
выдаў за свае грошы катэхізіс евангельскай веры.

Мікалай
Радзівіл Чорны не быў самотны ў сваім імкненні да
ісціны. У
плыні некалькіх гадоў евангельскімі хрысціянамі сталі Валовічы, Глебавічы,
Сапегі, Агінскія, Хадкевічы, Вішнявецкія, іншыя вядомыя ў краіне прозвішча. Іх
вера не была прастой фармальнасцю. Аб ахвярнасці і вялізнай пасвячэннасці
беларускіх евангельскіх хрысціянаў сведчаць іх справы. Яны будавалі зборы,
запрашалі пастараў і прапаведнікаў, адчынялі школы, засноўвалі друкарні.
Дзякуючы іх высілкам перакладаліся кнігі Святога Пісання, друкаваліся кнігі,
падручнікі для школ, катэхізісы
для цэркваў. Вялікае Княства на вачах станавілася евангельскай краінай.
Даследчык Рэфармацыі ў Беларусі Ў.Плисс пісаў: "Варта прызнаць бясспрэчным
той факт, што ў пачатку 60-ых гадоў XVI стагоддзя
кальвінійскае
спавяданне займала пануючае становішча і пачынала трывала абгрунтоўвацца
тут". У 1569 году ў сенаце Вялікага Княства толькі два чалавека не былі
евангельскімі хрысціянамі. У Наваградскім ваяводстве (паўднёвая частка
Гарадзенскай і паўночная частка Брэсцкай абласцей) з 600 сем'яў праваслаўнай
шляхты больш 580 прынялі евангельскую веру.




Ваше мнение



CAPTCHA