Категория
История
Тип
реферат
Страницы
21 стр.
Дата
06.03.2013
Формат файла
.doc — Microsoft Word
Архив
166537.zip — 25.61 kb
  • zaxodnjaja-belarus-u-skladze-polskaj-dzjarzhavy-1921-1939-gg_166537_1.doc — 93 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Заходняя Беларусь у
складзе польскай дзяржавы ў 1921–1939 гг.


1. Нацыянальна-вызвалейчы, сялянскі і рабочы рух у Заходняй
Беларусі

У сакавіку
1921 г. па выніках савецка-польскай вайны было падпісана Рыжскае мірнае
пагадненне. Адна з яго ўмоў – далучэнне да Польшчы Заходняй Беларусі і Заходняй
Украіны. Плошча Заходняй Беларусі складала каля 113 тыс. кв. км (палова
сучаснай тэрыторыі Беларусі). На гэтай тэрыторыі быў уведзены польскі
адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. На беларускай тэрыторыі былі ўтвораны
Віленскае, Навагрудскае, Палескае і Беластоцкае ваяводствы («Малапольшча», «Белапольшча»,
ці «ўсходнія крэсы»). Гэта 24% тэрыторыі і 11% насельніцтва польскай дзяржавы –
Другой Рэчы Паспалітай.

Колькасць насельніцтва
Заходняй Беларусі ў 1931 г. – 4,6 млн. чалавек (беларусаў каля 70%,
палякаў – 10%, яўрэяў – 11%, украінцаў – 4%, літоўцаў – 2,5%, рускіх – 2%), у
верасні 1939 г. – каля 5 млн. чалавек. Аднак польскія ўлады падчас «перапісу»
насельніцтва атрымалі свае вынікі – так, доля палякаў згодна перапісу 1931 года
складала 49%, беларусаў – 28%. Больш за 700 тыс. палешукоў было запісана «тутэйшымі»
– дыялектнай групай польскай нацыянальнасці.

Нацыянальны
прыгнёт
. Адразу пасля завяршэння савецка-польскай вайны ў 1921 годзе была
прынята Канстытуцыя польскай дзяржавы дзе былі абвешчаны дэмакратычныя свабоды.
Аднак гэта было простай дэкларацыяй, накшталт сталінскай канстытуцыі 1937 года.
Па-сутнасці, пачалося праследванне палітычных супраціўнікай польскага ўраду.
Ужо да пачатку 1930-х гг. колькасць палітзняволеных на беларускіх землях
перавысіла 10 тыс. чалавек. Калі пад час выбараў у сейм 1922 года было абрана
11 дэпутатаў-беларусаў і 3 беларуса-сенатара, то ў 1928 годзе – 10 і 2
суадносна, а па выніках выбараў 1935 і 1938 гадоў у заканадаўчым органе не было
ніводнага этнічнага беларуса. Органы мясцовага самакіравання былі
падпарадкаваны прадстаўнікам прэзідэнта на месцах.



Ваше мнение



CAPTCHA