Категория
История
Тип
реферат
Страницы
6 стр.
Дата
23.06.2009
Формат файла
.rtf — Rich Text Format (Wordpad)
Архив
156485.zip — 20.93 kb
  • jetapy-razvccja-aktavyx-matjeryjala_156485_1.rtf — 97.71 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Рейтинг
10  из 10
Оценок
1
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

XTreme
БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРСIТЭТ
кафедра гісторыі Беларусі
РЭФЕРАТ
на тэму:
«Этапы развiцця актавых матэрыялаў»
МИНСК, 2008
1. Актавыя
матэрыялы
Х – ХІІІ
ст.
(«рускiя»
акты)
Да iх найперш патрэбна аднесцi першыя мiжнародныя пагадненнi – дагаворы Русi з Вiзантыяй 911, 941, 971 гг., тэксты якiх змешчаны ў
«Аповесцi мiнулых гадоў». У летапiсе ёсць таксама ўказаннi на артыкулы дагавора 907 г., але большасць даследчыкаў не лiчыць iх рэальнымi. Растлумачыць, як трапiлi дагаворы ў летапiс, складана. Магчыма, гэта былi перакладзеныя копii. Ва ўсякiм разе, аналiз пагадненняў
дазваляе зрабiць вывад аб залежнасцi тэксту дагавора 911 г. ад грэчаскага арыгiнала. Факт сапраўднасцi i верагоднасцi тэксту дагавора 907 г. мае iстотнае значэнне для вывучэння гiсторыi Беларусi, паколькi ў ім Полацк упамiнаецца сярод гарадоў, падуладных Кiеву. На гэтым грунтуецца думка аб падпарадкаваннi Полацка «мацi гарадоў рускiх» ужо з часоў паходу Алега (882 г.). Несапраўднасць гэтага дагавора дазваляе лiчыць такое меркаванне далёкiм ад рэчаiснасцi.
Да найбольш раннiх рускiх актаў адносяцца царкоўныя ўставы. Вядомы ўстаў
князя Уладзiмiра Святаславiча – найстаражытнейшы акт, якi вызначыў прававое становiшча царквы. У яго аснову быў пакладзены дагавор Уладзiмiра з жонкай Ганнай – сястрой вiзантыйскага iмператара. Устаў Яраслава, падобна Уставу Уладзiмiра, меў папярэднiкам устаўную грамату – дамову князя з першым рускiм мiтрапалiтам Iларыёнам.
Гэты дакумент вызначаў становiшча i структуру праваслаўнай царквы на ўсходнеславянскiх («рускiх») землях i таму шмат разоў перапiсваўся. Вядома некалькi рэдакцый гэтага помнiка. Адна з iх – «Свиток Ярославля», апублiкаваны ў 1846 г. I. Грыгаровiчам.



Ваше мнение



CAPTCHA