Категория
История
Тип
реферат
Страницы
6 стр.
Дата
03.12.2008
Формат файла
.rtf — Rich Text Format (Wordpad)
Архив
152002.zip — 30.75 kb
  • utvarjenne-vjalkaga-knjastva-ltoskaga_152002_1.rtf — 166.7 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Рейтинг
10  из 10
Оценок
1
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

УТВАРЭННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА Олег HELENA
21
У ТВАРЭНН
Е ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА
Разгляд гісторыі Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) заканамерна н ачаць з праблемы яго ўзнікнення. У гісторыі даследавання гэтага складанага пытання можна выдзеліць тры розныя падыходы. Першы падыход прадстаўлены ў традыцыйнай гістарыяграфіі, у старой вучэбнай і навуковай літаратуры. Сутнасць яго ў тым, што ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага падавалася выключна як вынік захопу літоўцамі заходнерускіх зямель і іх гвалтоўнага далучэння да Літоўскай дзяржавы. Фактар знешняй літоўскай агрэсіі ў гэтым пра-цэсе абсалютызаваўся. Літва выступала ў якасці варожай дзяржавы, якая сілай зброі захапіла рускія землі.
Ролю аб'яднальнага цэнтра рускіх княстваў традыцыйная гістарыяграфія
замацоўвала за Маскоўскім княствам, якое знаходзілася ў складзе Уладзімірскага. Тут была "сапраўдная" Русь, якая, памацнеўшы, уступіць у барацьбу
з варожай Літвойза стара-жытную спадчыну.
Далучэнне дробных княстваў да маскоўскіх уладанняў заўсёды лічылася з'
явай выключна прагрэсіўнай, своеасаблівай праявай гістарычнай заканамернасці, перавагі цэнтралізацыі над феадальнай раздробленасцю. Рост тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага звы-чайна даследчыкаў засмучаў, таму што тым самым аддалялася здзяй-сненне Масквой яе гістарычнай місіі. Маскоўскія князі падаваліся "збіральнікамі", а літоўскія — чужынцамі-захопнікамі, спусташальнікамі Рускай зямлі.
Гэты падыход адлюстроўваў навуковы погляд, стан гістарычных крыніц і ведаў і быў агульнапрынятым. Таму шмат хто і сёння здзівіцца, калі дазнаецца, што для праваслаўных жыхароў Вялікага княства Літоўскага рускімі былі перш за ўсё яны самі і ўся Русь, паводле іх меркаванняў, аб'ядноўвалася менавіта ў Літоўска-Рускай



Ваше мнение



CAPTCHA