Категория
История
Тип
реферат
Страницы
6 стр.
Дата
04.06.2008
Формат файла
.rtf — Rich Text Format (Wordpad)
Архив
136130.zip — 21.84 kb
  • poshuk-analz-gstarychnyx-krync-prablemy-vyvuchjennja-nepsmovyx-krync_136130_1.rtf — 105.58 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Рейтинг
10  из 10
Оценок
1
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

XTreme
БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРСIТЭТ
кафедра гісторыі Беларусі
РЭФЕРАТ
на тэму:
«Пошук і анал
і з
гістарычных крыніц. Праблемы вывучэння непісьмовых крыніц»
МИНСК, 2008
Праблемы
вывучэння
рэчавых
і іншых
відаў
непісьмовых
крыніц
Для общих благ мы то перед скотом имеем
Что лутче, как они, друг друга разумеем
И помощию слов, как мысль ни глубока
Описываем все чувствия и страсти
И мысли голосом делим на мелки части.
(А.Сумарокаў)
З таго часу як у чалавека з’ явiлася патрэба перадаць iнфармацыю, ён iмкнуўся вызначаць яе ў мове. Фiксацыя гукаў акрэсліла з’ яўленне пiсьма. З часам з’ явiлiся пэўныя вiды ўмоўных вызначэнняў (што ў класiфiкацыi С. О. Шмiта акрэслiваюцца як канвенцыянальныя крынiцы) – iнфармацыя на штучных машынных носьбiтах. Развiццё тэхнiкi спрыяла ўзнiкненню i такога тыпу крынiц, як фона- і кiнадакументы. Безумоўна, форма фiксацыi iнфармацыi мае для гiсторыка пэўнае значэнне, i гiсторык часам проста вымушаны
звяртацца да вывучэння выключна тэхнiчных аспектаў (магнiтафонны запiс справаздач i г. д.). Нягледзячы на пэўныя праблемы, у дадзеным выпадку гiсторыку прасцей перавесцi такую сацыяльную iнфармацыю (вобразна гаворачы) на «мову сваiх думак».
Намнога складаней сiтуацыя пры вывучэннi рэчавых i выяўленчых крынiц. Калi
зараз малады гiсторык звяртаецца да рок-музыкi, яго прываблiваюць найперш
тэксты, а музыка застаецца па-за ўвагай. Яшчэ ў большай ступенi складана перавесцi на «мову думак» сацыяльную iнфармацыю, што заключана ў «мове рэчаў». Тут выкарыстоўваюцца спецыфiчныя метады вывучэння, i ў адпаведнасцi з iмi вызначылiся такiя асобныя дысцыплiны, як мастацтвазнаўства,



Ваше мнение



CAPTCHA