Категория
История
Тип
реферат
Страницы
12 стр.
Дата
04.05.2010
Формат файла
.rtf — Rich Text Format (Wordpad)
Архив
117868.zip — 22.72 kb
  • zakanadastva-vjalikaga-knjastva-litoskaga_117868_1.rtf — 117.77 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Рейтинг
10  из 10
Оценок
1
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо


Текст работы

Vladimir Solovev
БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРСIТЭТ
кафедра гісторыі Беларусі
РЭФЕРАТ
на тэму:
«Заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага: ГIСТАРЫЧНЫ АНАЛIЗ»
МИНСК, 2008
1. Агульная характарыстыка
Да XVI ст. выключнае права выдання законаў меў гаспадар, вялiкi князь лiтоўскi. Паколькi вялiкі князь ўвасабляе вышэйшую заканадаўчую, выканаўчую i судовую ўладу, вельмi складана (а часам увогуле немагчыма) адрознiць вялiкакняжацкiя распараджэннi ад заканадаўчых дакументаў.
Статут 1529 г. удакладняў, што законы выдаюцца гаспадаром «з ведомостью и порадою и с призволеньем рад наших великого князства Литовского». Статут 1566
г. адлюстраваў узросшую ролю сейма (сойма) у дзяржаўным жыццi. Згодна гэтаму зводу законаў, апошнiя выдавалiся гаспадаром пры згодзе сейма Вялiкага княства Лiтоўскага. З 1588 г. права выдання законаў належала толькi сойму (пры захаваннi за вялiкiм князем i панамi-радай заканадаўчай iнiцыятывы). Такiм чынам, развiццё заканадаўства з
1588 г. да апошнiх гадоў iснавання Вялiкага княства Лiтоўскага адбывалася шляхам прыняцця пастаноў сойма («канстытуцый»), якiя дапаўнялi нормы Статута.
Адсутнасць дакладнага размежавання ў XII – XV ст. памiж актам i законам, распараджэннем выканаўчай улады, памiж дзяржаўным i прыватным правам вызначае
iснаванне ў гэты перыяд шмат прамежкавых (пераходных) груп. Адной з iх з'яўляюцца т. зв. устаўныя граматы –
лiсты, асобныя з якiх датычылiся абмежаванай тэрыторыi
цi групы асоб. Устаўныя граматы вялiкiх князёў лiтоўскiх класiфiцыруюць па тыпах: ільготныя, даравальныя (цi жалаваныя) i ахоўныя (цi пацвярджальныя) – i па вiдах: земскiя, абласныя, гарадам цi групам насельнiцтва, канкрэтным асобам. Гiсторык права М. Ясiнскi менавiта iльготныя граматы



Ваше мнение



CAPTCHA