Категория
История
Тип
реферат
Страницы
15 стр.
Дата
19.03.2008
Формат файла
.rtf — Rich Text Format (Wordpad)
Архив
115448.zip — 26.2 kb
  • dakumenty-spravavodstva-peryjadu-rasjskaja-mpery-saveckaga-chasu-agulnaja-xaraktarystyka-k_115448_1.rtf — 133.91 Kb
  • Readme_docus.me.txt — 125 Bytes
Рейтинг
10  из 10
Оценок
1
Оцените работу
Хорошо  или  Плохо



Текст работы

ўліковая дакументацыя, якая ўключала напачатку бухгалтарскі ўлік, а пасля статыстычны.
Уласна расійскі справаводчы корпус складаецца са знешніх дакументаў (зносін і перапіскі), а таксама ўнутраных. Асаблівасцю справаводства дадзенага перыяду з'яўляецца дакладнае рэгламентаванне: дакументы павінны былі мець адпаведныя загалоўкі, індэксы, складацца з устаноўленых раздзелаў, якія вызначаліся ў законах і распараджэннях вярхоўнай улады (кожны
дакумент мае асобныя элементы, што носяць назву «рэквізітаў»: аўтар, адрасат, подпіс, дата і г. д. Сукупнасць рэквізітаў, размешчаных пэўным чынам
у дакуменце, складае яго «фармуляр»). Паперы справаводчага корпусу падзяляліся на пісьмаводства і ўласна справаводства. Апошняе разумелася як дакументальнае афармленне спраў (іх паступленне, рух і выкананне).
У сістэме справаводчай дакументацыі вылучаюць прыкладна пяць груп: 1) пратакольная група справаводства, што складалася з пратаколаў, журналаў і
стэнаграфічных справаздач; 2) група справаздачнай дакументацыі, у якую ўваходзілі справаздачы, даклады, дакладныя запіскі, гадавыя справаздачы,
справаздачы-агляды за некалькі год аб дзейнасці цэнтральных і вышэйшых
дзяржаўных устаноў; 3) група перапіскі, што складалася з розных формаў перапіскі вышэйшых органаў з падпарадкаванымі ім установамі (прадпісанні,
распараджэнні, загады, цыркуляры, запыты); 4) група перапіскі роўных устаноў ці ўстаноў, што не знаходзіліся ў падпарадкаванні адна з адной (афіцыйныя пісьмы, адносіны, паведамленні); 5) група перапіскі падначаленых устаноў з вышэйстаячымі (рапарты, данясенні, прадстаўленні, прашэнні, скаргі).
Паступова ўсё большую колькасць пачалі складаць дакументы, узноўленыя
механічным спосабам. Побач з друкарскімі з'яўляюцца дакументы, надрукаваныя на



Ваше мнение



CAPTCHA